Як беларус адзін аблічбоўвае найстарэйшыя могілкі краіны

Як беларус адзін аблічбоўвае найстарэйшыя могілкі краіны

85
(абноўлена 11:42 11.09.2018)
Старадаўні некропаль па вуліцы Антонава ў Гродне, які лічыцца самымі старымі камунальнымі могілкамі краіны, хутка з'явіцца на віртуальнай карце ў інтэрнэце.

Стварыць лічбавую карту найстарэйшых камунальных могілак Беларусі вырашыў гід-перакладчык з Мінска Андрэй Бурдзянкоў. Ужо больш за два месяцы ў вольны ад працы час ён прыязджае ў Гродна, каб чысціць ад зараснікаў старыя надмагіллі і фатаграфаваць іх. Навошта — даведвалася карэспандэнт Sputnik Іна Грышук.

Гид-переводчик Андрей Бурденков специально приезжает из Минска в Гродно в свободное от работы время, чтобы приводить в порядок гродненское Фарное кладбище
© Sputnik / Инна Гришук
Гід-перакладчык Андрэй Бурдзянкоў спецыяльна прыязджае з Мінска ў Гродна ў вольны ад працы час, каб прыводзіць у парадак гродзенскія Фарныя могілкі

Падштурхнула гісторыя з Вайсковымі могілкамі

Пачаць работы па аблічбоўцы старых каталіцкіх Фарных могілак у Гродне Андрэя Бурдзянкова падштурхнула сітуацыя з мінскімі Вайсковымі могілкамі, на якіх на пачатку лета старыя надмагіллі, за якімі доўгі час не даглядаюць сваякі, пачалі замяняць тыпавымі надгалоўнікамі.

Бурдзянкоў шмат чуў і чытаў пра ўнікальны гродзенскі некропаль і вырашыў: не выключана, што падобнае рашэнне пра замену надмагілляў могуць прыняць і па ім. Бо афіцыйна некропаль па вуліцы Антонава ў Гродне не знаходзіцца пад асаблівай аховай дзяржавы і Міністэрства культуры.

Пры гэтым, могілкі з'яўляюцца самымі старымі камунальнымі ў краіне, уваходзіць у дзесятку самых наведвальных турыстамі месцаў у Гродне, тут ёсць шмат надмагілляў, якія заслугоўваюць знаходзіцца ў спісе гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Каб самі могілкі ўключылі ў такі спіс, ужо некалькі гадоў дамагаецца гарадзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч, але вынікаў пакуль няма.

"У Беларусі магілы лічацца прыватнай уласнасцю, прыбіраць тэрыторыю вакол іх павінны сваякі. Але калі на працягу двух гадоў ніхто не клапоціцца пра надмагілле, яно, па прыкладзе Вайсковых могілак, можа быць заменена бяздушным ва ўсіх сэнсах маркерам — каменным квадрацікам", — разважае Бурдзянкоў і дадае: "Такі квадрацік, пастаўлены замест шыкоўных, хоць і струхлелых крыжоў і надмагілляў, відавочна не прывядзе ў захапленне турыстаў".

Старейшее кладбище Беларуси заросло так, что кое-где превратилось в настоящие джунгли
© Sputnik / Инна Гришук
Найстарэйшыя могілкі Беларусі зараслі так, што дзе-нідзе ператварыліся ў сапраўдныя джунглі

Джунглі на могілках

Калі Бурдзянкоў прыехаў на гродзенскія Фарныя могілкі, убачыў, што большасць старадаўніх магіл схаваныя за высокімі хмызнякамі, зараснікамі травы і быльнягу. Расліннасць так густа закрыла магілы, што да іх немагчыма было падысці, не кажучы пра тое, каб нармальна іх сфатаграфаваць ці ўвогуле знайсці іх. Такі выгляд старадаўняга некропаля ў цэнтры Гродна хлопца не здзівіў.

"Я гід-перакладчык, працую з замежнымі турыстамі, часта даводзіцца бываць на старадаўніх могілках. І, мяркуючы па стане, у якім знаходзяцца большасць з іх, магу дакладна сказаць, што да Еўропы нам яшчэ вельмі далёка", — дзеліцца суразмоўца.

У падобным запусценні некалькі гадоў таму ён заспеў старадаўнія каталіцкія могілкі ў цэнтры Наваградка, пахаванне з пышнымі надмагіллямі ў Налібоках і ў іншых кутках краіны.

Чтобы сфотографировать надгробия, Андрею Бурденкову приходится рубить кустарники и сбивать высокий бурьян
© Sputnik / Инна Гришук
Каб сфатаграфаваць надмагіллі, Андрэю Бурдзянкову прыходзіцца секчы хмызнякі і збіваць высокі бур"ян

Ён вырашыў, што павінен не толькі сфатаграфаваць магілы і перанесці іх у анлайн-базу, але і навесці парадак на тэрыторыі некропаля — ссекчы зараснікі і скасіць траву. Работы пачаліся ў ліпені і працягваюцца да гэтага часу.

Срубленные ветки измельчаются в специальной машине, чтобы из щепок сделать новую дорожку
© Sputnik / Инна Гришук
Ссечаныя галінкі здрабняюцца ў спецыяльнай машыне, каб з трэсак зрабіць новую дарожку

"Захацелася не проста рассунуць галінкі і сфатаграфаваць надмагіллі, але і зрабіць уборку тэрыторыі. Налёт даўніны, вядома, мае свой шарм, але павінен жа быць разумны баланс паміж даўніной і джунглямі", — тлумачыць Бурдзянкоў.

Праграма "прывязвае" магілку да карты

Калі пэўны ўчастак ачышчаны ад зараснікаў, Андрэй прыступае да аблічбоўкі надмагілляў. Для гэтага ён выкарыстоўвае спецыяльнае мабільнае прылажэнне, якое распрацавана па яго замове. Трэба зайсці ў дадатак праз мабільны тэлефон і зрабіць фота. Праграма аўтаматычна вызначае каардынаты размяшчэння надмагілля з дакладнасцю да чатырох метраў і "прывязвае" яго да патрэбнага месца на карце.

На анлайн-карце карыстальнік зможа ўбачыць здымкі магіл, прывязаных да карты, інфармацыю, якую атрымалася расшыфраваць, — прозвішча і імя, даты нараджэння і смерці, магчыма, тэкставы або аўдыё-каментар.

"Гэтага дастаткова, каб замежнік, які прыехаў у Гродна па бязвізавым рэжыме, змог самастойна знайсці і наведаць магілу памерлага сваяка. І не хадзіў па зарасніках у пошуках патрэбнага надмагілля", — тлумачыць Андрэй.

Такое хобі — фатаграфаваць старадаўнія магілы

На пытанне: "Навошта вам гэта трэба?", Андрэй кажа, што сам ужо даўно спрабуе сфармуляваць адказ. Даўні запал да даўніны выпадкова перарос у незвычайнае хобі — фатаграфаваць старадаўнія надмагіллі. Некалькі гадоў таму ён вырашыў стварыць анлайн-базу даваенных могілак краіны з дакладнымі каардынатамі і пакінуць іх у адкрытым доступе. Гродзенскі некропаль — дваццаць пяты па ліку.

Когда территория вокруг могилок расчищена, парень открывает на телефоне специальное мобильное приложение и делает фото надгробия
© Sputnik / Инна Гришук
Калі тэрыторыя вакол магілак расчышчана, хлопец адкрывае на тэлефоне спецыяльнае мабільнае прылажэнне і робіць фота надмагілля

Зараз анлайн-базу можна знайсці на сайце graves.by, тут прадстаўлена інфармацыя і фота больш чым шасці тысячах магіл і імёны амаль васьмі тысяч чалавек. Гэтая інфармацыя збіралася амаль чатыры гады. У асноўным у вольны ад працы час. Нярэдка падчас такіх паездак хлопцу даводзілася фатаграфаваць магілы да наступлення цемры, а затым начаваць у машыне побач з могілкамі.

Андрэй паказвае старадаўні каваны крыж, які быў схаваны ў зарасніках быльнягу на гарадзенскім некропалі.

Этот интересный крест без таблички тоже появится в базе данных – его по внешнему виду могут узнать родственники
© Sputnik / Инна Гришук
Гэты цікавы крыж без таблічкі таксама з"явіцца ў базе дадзеных - яго па вонкавым выглядзе могуць пазнаць сваякі

"Гэты крыж вельмі прыгожы, але безназоўны. Магчыма, хто-небудзь са сваякоў убачыць яго ў базе і пазнае", — прыводзіць прыклад Андрэй. Ён згадвае гісторыю, калі на яго выйшаў эстонец, які знайшоў віртуальную магілу сябра свайго дзеда на могілках ва Уруччы, якая была алічбаваных ў 2013 годзе і адной з першых з'явілася ў базе.

Для каго віртуальны некропаль?

Паводле яго слоў, з аднаго боку, базу дадзеных ён плануе пакінуць у адкрытым бясплатным доступе. Гэта значыць, што інфармацыяй змогуць скарыстацца нашчадкі шматлікіх гродзенцаў, якія імігравалі і цяпер жывуць у розных кутках свету і, магчыма, цікавяцца продкамі.

"Любы чалавек, не выязджаючы з Тэхаса, Нью-Ёрка і любога кутка свету зможа знайсці магілу продкаў", — дадае суразмоўца Sputnik.

Менавіта для гэтых мэтаў ствараецца і віртуальны гродзенскі некропаль — каб кожны жадаючы змог увесці ў пошукавіку імя пахаванага тут чалавека, знайсці дакладныя каардынаты магілы і пры жаданні прыехаць да яе.

З іншага боку, ён хоча захаваць старадаўнія могілкі, зафіксаваць цікавыя помнікі XVII-XIX стагоддзяў і стварыць віртуальную копію надмагілляў, многія з якіх падобныя на творы мастацтва.

"Бо цяпер рэстаўраваць мы іх не зможам — ні ў каго няма такіх грошай. Але магчыма, у будучыні хтосьці зможа гэтым заняцца", — дадае Бурдзянкоў.

Хлопец шукае памочнікаў

Работы па аблічбоўцы каталіцкай частцы старых могілак па Антонава павінны скончыцца да кастрычніка. Да гэтага часу Бурдзянкоў плануе высекчы зараснікі і сфатаграфаваць большасць магіл — у асноўным тыя, на якіх ёсць надпісы і якія ўяўляюць гістарычную і мастацкую каштоўнасць.

Каждый желающий сможет самостоятельно отыскать нужное надгробие
© Sputnik / Инна Гришук
Кожны жадаючы зможа самастойна адшукаць патрэбнае надмагілле

У ідэале хлопец хацеў, каб яму на дапамогу прыйшлі гродзенцы, але за ўсё лета аказалася не больш за дзесятак жадаючых. Таму ў асноўным Бурдзянкоў працуе адзін або ў пары са сваім гродзенскім знаёмым. Ссечаныя галінкі здрабняюць у спецыяльнай машыне, а з дробак робяць новую сцежку.

На кладбище – сотни могил, сфотографировать нужно каждую
© Sputnik / Инна Гришук
На могілках - сотні магіл, сфатаграфаваць трэба кожную

З кожным разам тэрыторыя некропаля змяняецца, але работы ідуць не так хутка, як планавалася. Не хапае працоўных рук — людзей з жаданнем дапамагчы, з косамі або вострымі нажніцамі, якія дапамогуць высекчы заглушыўшы надмагіллі хмызняк. Жадаючыя змогуць знайсці інфармацыю аб графіку ўборкі ў адкрытай групе.

"Не для сябе, а для турыстаў"

"Нехта не прыходзіць, таму што думае, што я ствараю гэтую анлайн-базу, каб грошы зарабляць, што да мяне вушакамі турысты пойдуць. Яны як раз-такі не пойдуць, таму што база будзе адкрытай для ўсіх. Людзі возьмуць каардынаты і самі прыедуць у Гродна. Гэты праект больш выгадны гораду Гродна, чым мне, таму што ў турыстаў з'явіцца падстава прыехаць у Гродна, акрамя могілак наведаць і іншыя месцы", — разважае Андрэй.

Работы идут не так быстро, потому что гродненцы пока не хотят приходить на помощь
© Sputnik / Инна Гришук
Работы ідуць не так хутка, таму што гродзенцы пакуль не хочуць прыходзіць на дапамогу

Хлопец упэўнены, што на будучыню пажадана знайсці добраахвотнікаў, якія кожны год будуць падтрымліваць парадак на тэрыторыі некропаля. Бо могілкі і зараз наведваюць замежныя турысты. А калі з'явіцца паўнавартасная анлайн-база гарадзенскіх пахаванняў, яны пачнуць яшчэ больш актыўна наведваць старадаўні некропаль.

85
Тэги:
могілкі, Гродна, Беларусь
Машыны хуткай дапамогі ў бальніцы ў Камунарцы

Зноў больш за 900 за суткі: Мінздароўя Беларусі абнавіла статыстыку па COVID

22
(абноўлена 16:17 27.10.2020)
З пачатку пандэміі ахвярамі каронавіруснай інфекцыі ў рэспубліцы сталі 965 чалавек.

МІНСК, 27 кас - Sputnik. Па стане на аўторак у Беларусі зарэгістравана 94 тысяч 609 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, такія дадзеныя апублікаваў Міністэрства аховы здароўя рэспублікі.

Такім чынам, за мінулыя суткі колькасць пацверджаных выпадкаў інфекцыі павялічылася на 902. Максімальны сутачны прырост за ўвесь час пандэміі ў Беларусі склаў 973 выпадкі, ён зафіксаваны 29 красавіка гэтага года. Мінімальны - 58 новых выпадкаў - зарэгістраваны 11 жніўня.

Паправіліся 84 237 пацыентаў (489 да 26 кастрычніка), памерлі 965 (4) пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў і выяўленай каронавіруснай інфекцыяй.

Раней у аўторак заяву з нагоды другой хвалі каронавіруса зрабіў кіраўнік Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук. Ён таксама даў шэраг рэкамендацый жыхарам горада на Бугу.

22
Тэги:
каронавірус, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Вакцынацыя ўрачоў ад каронавіруса ў Краснадары

Вытворчасць вакцыны "ЭпиВакКорона" стартавала ў Расіі

9
(абноўлена 12:59 27.10.2020)
Пра пачатак вытворчасці вакцыны ад каронавіруса "ЭпиВакКорона" заявілі ў Расспажыўнаглядзе, у выпрабаваннях прымуць удзел каля 40 тысяч добраахвотнікаў.

МІНСК, 27 кас - Sputnik. Аб рэгістрацыі другой вакцыны ад каронавіруса ў Расіі паведаміў Уладзімір Пуцін у сярэдзіне кастрычніка.

Выпрабаванні "ЭпиВакКороны" пачнуцца ў бліжэйшы час, у іх будуць удзельнічаць у тым ліку людзі старэйшыя за 60 гадоў і якія пакутуюць ад хранічных захворванняў. Вакцыну рэкамендуюць уводзіць двухразова з інтэрвалам не менш 14-21 дзень. Масавыя пастаўкі запланаваны на апошнія дні лістапада ці снежня. У грамадзянскі абарот прэпарат можа паступіць з 1 студзеня.

Нагадаем, раней Пуцін заклікаў нарошчваць вытворчасць двух расійскіх вакцын ад каронавіруса і забяспечыць імі ў першую чаргу айчынны рынак. Расія плануе прасоўваць свае вакцыны ад каронавіруса за мяжой. Аднак, па словах Пуціна, неабходна імкнуцца, каб вытворчасць для іншых краін пераважна вялася на іх жа магутнасцях.

Нагадаем, першую ў свеце вакцыну ад каронавіруса "Спутник V", распрацаваную ў расійскім НДЦ імя Гамалеі, Міністэрства аховы здароўя РФ зарэгістравала ў жніўні. Выпрабаванні прэпарата прайшлі ў чэрвені-ліпені на добраахвотніках ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў. Да канца 2020-га года ў Расіі плануюць вырабіць каля 2,3 млн доз гэтай вакцыны, а вясной будучага года расійскі Мінпрамгандаль мае намер выйсці на паказчык у 15 млн доз у месяц.

Таксама зараз ідзе праца над стварэннем жывы вакцынай ад Цэнтра даследаванняў і распрацоўкі імунабіялагічных прэпаратаў імя Чумакова Расійскай акадэміі навук.

9
Тэги:
Расія, Вакцынацыя, каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Які сёння дзень: 28 кастрычніка 2020 года

Які сёння дзень: 28 кастрычніка 2020 года

0
(абноўлена 09:49 20.10.2020)
Гэты дзень з'яўляецца трыста другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 64 дні.

Сёння святкуецца Міжнародны дзень анімацыі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 28 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 28 кастрычніка

  • У 1523 годзе ў Кракаве выйшла з друку паэма Міколы Гусоўскага "Песня пра зубра".
  • У 1925 годзе была створана Пінская каталіцкая дыяцэзія.
  • У 1939 годзе ў Беластоку пачаўся Сход народа Заходняй Беларусі, які прыняў рашэнне пра далучэнне заходнебеларускіх зямель да БССР.
  • У 1945 годзе ў Мінску быў закладзены парк Перамогі.
  • У 1999 годзе была заснаваная Археаграфічная камісія Дзяржаўнага камітэта па архівах і справаводстве Рэспублікі Беларусь, з мэтай сістэматычнага збору і вывучэння архіўных дакументаў.

Хто нарадзіўся 28 кастрычніка

  • 1884 год: Фларыян Ждановіч, тэатральны дзеяч, акцёр, рэжысёр, адзін з заснавальнікаў прафесійнага беларускага тэатра.
  • 1904 год: Парфён Савіцкі, беларускі гісторык.
  • 1922 год: Міхась Даніленка, беларускі пісьменнік

Таксама сёння нарадзіліся заснавальнік камп’ютарнай кампаніі Microsoft Біл Гейтс і амерыканская актрыса Джулія Робертс.

28 кастрычніка ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі ўспамінаюць вялебнага Яўхіма.

Жанчыны працягвалі займацца сваімі працамі: мяць і церабіць лён, а таксама каноплі, з якіх потым атрымліваліся добрыя вяроўкі.

Калі снег яшчэ не выпаў, чакалі яго і ўзгадвалі: вясна прыйдзе ў той дзень, калі ў кастрычніку выпадзе снег. Калі ў гэты дзень заўважалі насякомых, гэта значыла, што зіма будзе цёплай.

0
Тэги:
Беларусь, народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей