Былы міністр аховы здароўя Васіль Казакоў

Памёр першы міністр аховы здароўя незалежнай Беларусі

9
(абноўлена 09:40 11.09.2018)
Васіль Казакоў памёр на 84-м годзе жыцця, пахаваюць яго на Усходніх могілках сталіцы ў аўторак.

МІНСК, 11 вер — Sputnik. Памёр першы міністр аховы здароўя ў гісторыі незалежнай Беларусі Васіль Казакоў, адпаведную інфармацыю пацвердзілі Sputnik у Міністэрстве аховы здароўя рэспублікі.

Васіль Казакоў узначальваў міністэрства аховы здароўя з 1991 па 1994 год, да гэтага ён у 1987-1990 гадах працаваў намеснікам кіраўніка Міністэрства аховы здароўя БССР.

Як стала вядома ў аўторак, Казакоў памёр на 84-м годзе жыцця ў мінулыя выхадныя. Пахаваюць былога міністра сёння на Усходніх могілках сталіцы, развітанне адбудзецца ў Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.

Падчас працы Казакова міністрам у абласцях з'яўляліся дыягнастычныя цэнтры, таксама быў адкрыты шэраг медыцынскіх інстытутаў і цэнтраў, у тым ліку — Цэнтр трансплантацыі касцявога мозгу. Цікава, што Казакоў сустракаўся з Білам і Хілары Клінтан падчас іх візіту ў рэспубліку ў 1994 годзе — амерыканскі прэзідэнт з жонкай прывозіў у краіну гуманітарную дапамогу.

Першы ў гісторыі незалежнай Беларусі кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Васіль Казакоў нарадзіўся 20 лютага 1935-га, у 1959-м скончыў Мінскі медінстытут (сёння — БДМУ). Працаваў тэрапеўтам, намеснікам галоўнага ўрача бальніцы ў Хоцімску, кіраваў бальніцай Касцюковіцкага раёна. Пасля адстаўкі з пасады кіраўніка Міністэрства аховы здароўя ў 1994-м працаваў галоўным урачом аднаго з санаторыяў.

9
Тэги:
Смерць публічных людзей, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Каментары