Міжнародны медыяфорум праходзіць у Мінску

Міжнародны медыяфорум праходзіць у Мінску ў 13-ы раз

11
(абноўлена 13:04 12.09.2018)
У гэтым годзе ў медыяфоруме прымаюць удзел прадстаўнікі трох дзесяткаў краін свету.

МІНСК, 12 вер — Sputnik. XIII Беларускі міжнародны медыяфорум "Партнёрства ў імя будучыні: лічбавы парадак дня для медыяпрасторы" адкрыўся ў сераду ў Мінску.

Мінскі медыяфорум мае статус міжнароднага мерапрыемства. Так, у гэтым годзе ў яго рабоце прымаюць удзел каля 300 чалавек з амаль трох дзясяткаў краін свету — як дзяржаў — членаў СНД, так і далёкага замежжа.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў медыяфорума, міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч адзначыў ролю інтэрнэт-рэсурсаў у фарміраванні грамадскай думкі. Гэтая тэма і стала адной з галоўных на канферэнцыі.

"Журналістаў часта абвінавачваюць у спробах маніпуляваць грамадскай свядомасцю, у нас бачаць арганізатараў інфармацыйных войнаў. Можа быць, усё значна прасцей, і журналісты ўсяго толькі шукаюць праўду, імкнуцца на словах выбудаваць дарогу ад рэальнай рэчаіснасці да ідэалаў жыццёвага ўладкавання? Але часта здараецца так, што слова становіцца каталізатарам, з'яўляецца грознай зброяй, страляе ў сэрца, душы, пранізвае свядомасць", — падкрэсліў Карлюкевіч.

На адкрыцці медыяфоруму таксама выступілі першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Максім Рыжанкоў, першы намеснік старшыні Выканаўчага камітэта — выканаўчага сакратара СНД Віктар Гумінскі і іншыя госці мерапрыемства.

Медыяфорум працягнецца да 14 верасня. У яго рамках запланаваны не толькі круглыя сталы і абмеркаванні будучага медыя, але і адукацыйныя праекты — у тым ліку Летняя школа журналістыкі.

11
Тэги:
XIII Беларускі міжнародны медыяфорум, Беларусь
Каментары