Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка

Лукашэнка прывітаў удзельнікаў медыяфоруму

11
(абноўлена 13:11 12.09.2018)
Кіраўнік дзяржавы пажадаў удзельнікам форуму зрабіць медыяасяродак яшчэ больш прывабным, бяспечным і карысным.

МІНСК, 12 вер - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям 13-га Беларускага міжнароднага медыяфоруму, які стартаваў у Мінску.

Медыяфорум "Партнёрства ў імя будучыні: лічбавы парадак дня для медыяпрасторы" пачаўся 12 верасня і будзе доўжыцца ў беларускай сталіцы да пятніцы. Гасцей і ўдзельнікаў мерапрыемства вітаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт пажадаў удзельнікам 13-га медыяфоруму поспехаў у пошуку рашэнняў, здольных зрабіць медыяасяроддзе яшчэ больш прывабным, бяспечным і карысным.

"Сучасныя медыяпрастора не мае межаў, а лічбавыя тэхналогіі адкрылі шырокія магчымасці для творчасці і далі багаты выбар крыніц інфармацыі", - гаворыцца ў прывітанні беларускага лідара.

Сёння журналісцкай супольнасці, мяркуе Лукашэнка, неабходна засяродзіць увагу на пытаннях выканання прафесійнай этыкі і маралі - яны гэтак жа важныя, як і свабоднае выказванне перакананняў.

Беларускі медыяфорум за час існавання стаў аўтарытэтнай пляцоўкай для прадстаўнікоў медыя краін блізкага і далёкага замежжа, а таксама мерапрыемствам, якое дае ўнікальную магчымасць абмяняцца вопытам, адзначыў прэзідэнт.

У панядзелак на адкрыцці медыяфоруму выступілі міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў і першы намеснік старшыні Выканаўчага камітэта - выканаўчага сакратара СНД Віктар Гумінскі.

11
Тэги:
XIII Беларускі міжнародны медыяфорум, Аляксандр Лукашэнка
Каментары