Мінскі кінатэатр Перамога

Стаў вядомы лёс мінскага кінатэатра "Перамога"

17
(абноўлена 23:18 17.09.2018)
Пасля прадпісання Генпракуратуры, выдадзенага ў канцы мінулага тыдня, аўкцыён на права арэнды знакамітага кінатэатра вырашылі не праводзіць.

МІНСК, 17 вер — Sputnik. Кінатэатр "Перамога" пасля рэканструкцыі не памяняе свайго функцыянальнага прызначэння, паведамілі Sputnik у панядзелак у Мінгарвыканкаме.

Знакаміты сталічны кінатэатр у канцы лета перадалі ў вядзенне "Мінскай спадчины" — да гэтага ён лічыўся за сеткай "Кінавідэапракат". На мінулую пятніцу прадпрыемства планавала правесці аўкцыён на права доўгатэрміновай арэнды будынка, аднак яго адмянілі пасля прадпісанні Генпракуратуры.

Як растлумачылі Sputnik у Генпракуратуры, прычына выдадзенага прадпісання ў цэлым шэрагу пытанняў: так, аўкцыён уносіў змены ў мэтавае прызначэнне будынка (прапанавалі зрабіць агульнахарч замест кінатэатра), таксама не было ўлічана і то, што ў распрацоўку праектна-каштарыснай дакументацыі рэканструкцыі будынка ўкладзеныя дастатковыя грошы. У ведамстве ўзялі на кантроль выкананне ахоўных абавязацельстваў у кантэксце лёсу "Перамогі".

У Мінгарвыканкаме ў панядзелак падкрэслілі, што функцыянал "Перамогі" зменены не будзе.

"Мяняць прызначэнне будынка пасля завяршэння рэканструкцыі не плануецца. Цяпер завяршаецца распрацоўка дакументацыі, пасля чаго пачнуцца работы", — падкрэслілі суразмоўцы Sputnik.

Калі будзе завершана рэканструкцыя "Перамогі" і хто зоймецца арганізацыяй у ёй кінапаказаў, можна будзе казаць толькі пасля заканчэння ўсіх работ.

Кінатэатр "Перамога" быў адкрыты ў 1950 годзе. Да рэканструкцыі ў ім часта праходзілі паказы еўрапейскага кіно і арт хаўса. "Перамога" — адзіны ў Беларусі кінатэатр, які з'яўляецца членам Міжнароднай асацыяцыі Europa Cinemas, дзякуючы чаму ён быў адным з любімых ў мінскіх кінаманаў.

17
Тэги:
кінатэатр "Перамога", Мінск, Беларусь
Каментары