Будынак Нацыянальнай бібліятэкі

Фізік-ядзершчык прачытае лекцыю пра Біблію ў Нацыянальнай бібліятэцы

18
(абноўлена 09:23 19.09.2018)
Спецыяліст у галіне ядзернай фізікі Кэнет Брокман у 2005 годзе атрымаў Нобелеўскую прэмію міра.

МІНСК, 19 вер – Sputnik. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Кэнет Брокман выступіць з лекцыяй у Нацыянальнай біліятэцы Беларусі ў межах выставы "Беларусь і Біблія". 

Выстава "Беларусь і Біблія", на якой будуць прадстаўлены рукапісныя рарытэты ўзростам да 5 тысяч гадоў, у тым ліку фрагмент гамераўскай "Іліады" — сапраўднай бібліі антычнасці, пачне сваю працу ў чацвер.

У межах выставы Кэнет Брокман выступіць з лекцыяй "Біблія і навука". Сустрэча з нобелеўскім лаўрэятам адбудзецца ў нядзелю 23 верасня ў 15:00.   

Кэнет Брокман — спецыяліст у галіне ядзернай фізікі, а прэмію міра ён атрымаў у 2005 годзе за "меры па прадухіленню выкарыстання атамнай энергіі ў ваенный мэтах" у складзе групы навукоўцаў МАГАТЭ. 

18
Тэги:
Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Каментары