Дворнік на лаўцы

Лепшых дворнікаў Мінска больш не будуць адпраўляць у Італію

16
(абноўлена 13:06 19.09.2018)
Як распавялі ў адміністрацыі Цэнтральнага раёна, прафінансаваць галоўны прыз няма каму.

МІНСК, 19 вер — Sputnik. Конкурс на лепшага дворніка Мінска ў бліжэйшы час праводзіць не будуць, пра гэта Sputnik паведамілі ў адміністрацыі Цэнтральнага раёна беларускай сталіцы.

Упершыню конкурс "Лепшы дворнік Цэнтральнага раёна" быў праведзены ў 2017 годзе, тады ў ім падахвоціліся паўдзельнічаць больш за 40 работнікаў, а пераможцу ўзнагародзілі паездкай у Італію.

Як распавялі ў адміністрацыі Цэнтральнага раёна, у бліжэйшы час конкурс праводзіць не стануць: няма каму прафінансаваць галоўны прыз.

"Не будзем пакуль праводзіць. Праблема была такая: анансавалі вялікі прыз, паездку ў іншую краіну, але выйшла форс-мажорная акалічнасць. Нестыкоўка са спонсарамі: адмовілі ў галоўным прызе", — растлумачылі ў адміністрацыі.

Варыянт правядзення конкурсу з іншым заахвочваннем пераможцы таксама пакуль не разглядаецца. "Можа быць, яго адновяць крыху пазней альбо ў наступным сезоне", — падзяліліся суразмоўцы агенцтва.

На момант з'яўлення конкурсу кіраўніком Цэнтральнага раёна Мінска з'яўляўся Ігар Бузоўскі, які каля двух месяцаў таму быў прызначаны намеснікам міністра інфармацыі.

16
Тэги:
Мінск, Беларусь
Каментары