На могілках, архіўнае фота

"Зрабіць Дзяды непрацоўным днём": беларусы рыхтуюць новы зварот да ўладаў

44
(абноўлена 14:31 20.09.2018)
У мінулы раз прадстаўнікі дзяржорганаў назвалі такое рашэнне "немэтазгодным".

МІНСК, 20 вер — Sputnik. Новы зварот да прэзідэнта і Савета Міністраў з просьбай "зрабіць Дзяды непрацоўным днём і даць магчымасць ушаноўваць продкаў" рыхтуюць беларусы. Адпаведная петыцыя была апублікаваная ў інтэрнэце.

Аўтар петыцыі — Алёна Германовіч з гомельскай парафіі Нараджэння Маці Божай.

Размова ідзе аб тым, каб вярнуць выхадны дзень 2 лістапада, як гэта было ад пачатку незалежнай Беларусі да 1996 года, або зрабіць непрацоўным 1 лістапада. Менавіта на 2 лістапада ў католікаў прыпадае ўспамін памерлых вернікаў і "Дзяды".

Летась аналагічная петыцыя атрымала падтрымку больш за 1,5 тысяч грамадзян.

"У цяперашні час дапаўняць рэлігійныя святы, якія адзначаюцца ў Рэспубліцы Беларусь у якасці святочных дзён, яшчэ адным, і аб'яўляць яго непрацоўным днём, немэтазгодна", — адказала тады намеснік упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Алены Радчанка.

Прадстаўнік дзяржорганаў патлумачыла, што ў адпаведнасці з законам Рэспублікі Беларусь "Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях" усе грамадзяне роўныя перад законам незалежна ад iх адносiнаў да рэлiгii.

"Права на свабоду веравызнання, замацаванае ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, не дае вернікам ніякіх пераваг перад грамадзянамі, якія прытрымліваюцца атэістычных перакананняў. У адваротным выпадку гэта парушыць прынцып раўнапраўя грамадзян", — патлумачыла прычыну адмовы ў вяртанні статусу непрацоўнага дня лістападаўскім каталіцкім святам упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў.

На дадзены момант петыцыю падтрымалі ўжо больш за 2,3 тысячы чалавек. Новы зварот будзе накіраваны ў Савет Міністраў і Адміністрацыю Прэіздэнта 1 лістапада гэтага года.

44
Тэги:
Рэлігія, Дзяды, Беларусь
Правядзенне вакцынацыі ад COVID-19

Расія спадзяецца супрацоўнічаць з Беларуссю па вакцыне "ЭпиВакКорона"

8
(абноўлена 10:02 18.06.2021)
МЗС РФ прывяло у прыклад станоўчае супрацоўніцтва з Мінскам па вакцыне ад каронавіруса "Спутник V" і хоча прадоўжыць падобную барацьбу з COVID-19.

МІНСК, 18 чэр – Sputnik. Расія разлічвае на працяг супрацоўніцтва з Беларуссю па вакцыне ад каронавіруса "ЭпиВакКорона" па прыкладзе аналагічнай сумеснай працы па "Спутник V", заявілі ў МЗС Расіі.

У Беларусі і Расіі быў станоўчы вопыт узаемадзеяння ў сумеснай барацьбе з COVID-19. Так, гаворыцца на сайце ведамства, у Беларусь былі адпраўлены наборы тэст-сістэм і рэагентаў для вызначэння віруса, рэспіратары, СІА і многае іншае - усё на бязвыплатнай аснове.

Акрамя таго, у рэспубліцы таксама праводзіліся клінічныя выпрабаванні расійскай вакцыны ад каронавіруса "Спутник V". Удзельнічаць у іх вызвалася каля чатырох тысяч добраахвотнікаў, усяго ж было адабрана 100 чалавек.

Як нагадаў МЗС РФ, Беларусь стала першай замежнай дзяржавай, якая зарэгістравала ў сябе расійскую вакцыну.

У Беларусі 19 студзеня пачалася масавая вакцынацыя медработнікаў, 26 лютага - выпусцілі пробную партыю расійскай вакцыны ад каронавіруса "Спутник V" на прадпрыемстве "Белмедпрэпараты", а 25 сакавіка - стартаваў прамысловы выпуск вакцыны па расійскіх тэхналогіях.

"Разлічваем, што працягнем такое супрацоўніцтва і ў дачыненні да "ЭпиВакКороны", - паведамілі ў МЗС Расіі, нагадаўшы, 3 лютага кіраўнік Расспажыўнагляду Ганна Папова бязвыплатна перадала Беларусі дозы гэтай вакцыны.

Зараз Беларусь выпускае расійскую вакцыну ад каронавіруса "Спутник V", разліваючы яе на прадпрыемстве "Белмедпрэпараты" з паўпрадуктаў.

Акрамя таго, міністр аховы здароўя рэспублікі Дзмітрый Піневіч заяўляў, што да кастрычніка магчыма будзе наладжана вытворчасць расійскай вакцыны па поўным цыкле.

Зараз у Беларусі працуюць над стварэннем уласнай вакцыны ад каронавіруса. 16 чэрвеня стала вядома, што навукоўцы краіны прыступілі да выпрабаванняў айчыннага прэпарату ад COVID-19.

Чытайце таксама:

8
Тэги:
COVID-19, Барацьба, "Спутник V", каронавірус, Мінск, супрацоўніцтва, МЗС РФ, МЗС, "ЭпиВакКорона", вакцына "ЭпиВакКорона", вакцына, Беларусь, Расія
Тэмы:
Расійскія вакцыны ад каронавіруса
Сафія Сапега

Лаўроў і Макей абмяркуюць тэму затрыманай у Мінску Сапегі

14
(абноўлена 09:27 18.06.2021)
Па словах афіцыйнага прадстаўніка расійскага МЗС, у Маскве міністры падымуць тэму Сапегі.

МІНСК, 18 чэр – Sputnik. Тэму затрыманай у Беларусі расіянкі Соф'і Сапегі абмяркуюць у пятніцу, 18 чэрвеня, на сустрэчы ў Маскве кіраўнікі МЗС Расіі і МЗС Беларусі Сяргей Лаўроў і Уладзімір Макей, паведаміла напярэдадні афіцыйны прадстаўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства Марыя Захарава.

Яна адзначыла, што расійскі бок аказвае Сапеге неабходнае садзейнічанне, дыпламаты РФ наведваюць яе.

"Безумоўна, і гэтыя пытанні будуць абмяркоўвацца", - паведаміла Захарава ў эфіры канала RTVI.

Сапега была знята з самалёта ірландскай кампаніі Ryanair, які экстранна сеў у Мінску 23 траўня. У Беларусі расіянка праходзіць па двух крымінальных справах.

Як заявіў на прэс-канферэнцыі кіраўнік Следчага камітэта Беларусі Дзмітрый Гара, яна знаходзілася ў поле зроку беларускіх сілавікоў яшчэ з канца мінулага года як адміністратар прызнанага экстрэмісцкім Telegram-канала "Чорная кніга Беларусі", дзе выкладвалі дадзеныя сілавікоў і дзяржслужачых.

Сёння Макей правядзе ў Маскве сустрэчу са сваім расійскім калегам Лаўровым. Праграмай прадугледжаны перамовы па шырокім коле пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва і міжнароднага парадку.

Чытайце таксама:

14
Тэги:
Масква, МЗС, Сафія Сапега, Мінск, Уладзімір Макей, Сяргей Лаўроў
Кім Чэн Ын

Канфрантацыя або дыялог: Кім Чэн Ын выказаўся пра адносіны з ЗША

2
(абноўлена 10:26 18.06.2021)
Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна раней паведамляла пра тое, што мае намер перагледзіць палітыку ў дачыненні да Паўночнай Карэі па ўсіх напрамках.

МІНСК, 18 чэр – Sputnik. КНДР павінна рыхтавацца як да дыялогу, так і да канфрантацыі з новай адміністрацыяй ЗША, пра гэта заявіў паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын на пленуме ЦК Працоўнай партыі КНДР.

"Генеральны сакратар (Кім Чэн Ын) падкрэсліў неабходнасць падрыхтоўкі як да дыялогу, так і да канфрантацыі (з ЗША), у асаблівасці ўсебаковай падрыхтоўкі да канфрантацыі для таго, каб абараніць годнасць нашай дзяржавы", - цытуе паўночнакарэйскага лідэра Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва (ЦТАК) .

"Адкалібраваць прагрэс"

Раней Вашынгтон паведаміў, што прэзідэнт краіны Джо Байдэн плануе па ўсіх напрамках перагледзець палітыку ў дачыненні да Паўночнай Карэі. Як заявіла прэс-сакратар Белага дома Джэн Псакі, новая палітыка будзе адрозніваецца ад курсаў, прынятых пры двух папярэдніх прэзідэнтах - яна "не будзе пабудавана на вялікай здзелцы ці спадзявацца на стратэгічнае цярпенне".

У Вашынгтоне патлумачылі, што гэта будзе "адкалібраваны практычны прагрэс", і кансультацыі з Паўднёвай Карэяй і Японіяй, а таксама з іншымі саюзнікамі ў рэгіёне, будуць працягнуты.

Нагадаем, што перамовы КНДР і ЗША былі пастаўлены на паўзу пасля правалу саміту ў Ханоі ў лютым 2019 года. Тады Вашынгтон патрабаваў ад Пхеньяна рашучых дзеянняў па адмове ад ядзернай зброі, а ў Паўночнай Карэі ў сваю чаргу адзначалі, што ЗША нічога не робяць у адказ на добраахвотныя крокі КНДР па дэнуклеарызацыі.

Ад пачатку 2020-га сустрэчы прадстаўнікоў КНДР і ЗША не былі адноўлены ні на адным з узроўняў, а Карэя не аднойчы заяўляла, што не мае намеру працягваць перамовы.

Чытайце таксама:

2