Вясновая пасяўная

Воласці замест раёнаў: у Беларусі прапануюць правесці рэформу

39
(абноўлена 11:17 21.09.2018)
Варыянты ўдасканалення сістэмы адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення прапрацоўваюцца спецыялістамі.

МІНСК, 21 вер — Sputnik. Рэфармаваць сістэму адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення са стварэннем 15-18 абласцей і адмовай ад існавання раёнаў прапануюць беларускія навукоўцы, паведамляе газета "Звязда".

Рэформу мясцовага самакіравання не так даўно абмяркоўвалі эксперты ў Савеце Рэспублікі. Высветлілася, што маецца на ўвазе не толькі перадача большай колькасці паўнамоцтваў "на месцы", але і змены ў самім "складзе" краіны.

Усе вельмі блізка да Мінска

Па словах беларускіх вучоных, сістэма адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення сёння не з'яўляецца аптымальнай. На думку загадчыцы аддзела сусветнай эканомікі і знешнеэканамічных даследаванняў Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Таццяны Вярцінскай, з-за шэрагу праблем у некаторых выпадках бывае складана дамагчыся комплекснага развіцця тэрыторый.

Лічаць ненармальным даследчыкі і тое, што раёны адрозніваюцца і па памерах, і па транспартнай даступнасці да раённых цэнтраў. Ад цэнтра краіны да чатырох абласных цэнтраў менш за 200 кіламетраў, а 16 райцэнтраў сёння размешчаны бліжэй да Мінска, чым да цэнтраў сваіх абласцей.

"Цяпер не назапашана крытычнай масы праблем і недахопаў існуючага АТД, таму радыкальных падыходаў да змены сеткі не патрабуецца. Нашай краіне неабходна арыентавацца на эвалюцыйны, то бок мяккі шлях яе ўдасканалення", — адзначыла Вярцінская.

"Мяккі" і "радыкальны" варыянты

Навукоўцы прапануюць некалькі варыянтаў змены адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення. У "мяккім" варыянце прапануецца аб'яднаць гарады абласнога падпарадкавання з аднайменнымі раёнамі, а таксама гарвыканкамы абласных цэнтраў з выканкамамі раёнаў.

"Акрамя таго, мэтазгодна аб'яднанне раёнаў з колькасцю жыхароў менш за 20 тысяч чалавек з суседнімі больш буйнымі раёнамі з улікам транспартнай даступнасці раённых цэнтраў, вытворчых і сацыяльна-культурных сувязяў, якія ўжо склаліся, а таксама меркаванняў насельніцтва, якое там пражывае. Агульную колькасць раёнаў прапануецца скараціць да 95-100 ", — мяркуе Вярцінская.

Прапануюць і стварыць самастойную адзінку — Мінскую сталічную акругу, якая аб'яднала б "спадарожнікі" Мінска.

У "радыкальным" варыянце прапануюць і зусім змяніць сістэму: адмовіцца ад сельсаветаў, замест раёнаў стварыць воласці, змяніць і вобласці — стварыць 15-18 новых замест дзеючых шасці. Зрэшты, пакуль усе гэтыя прапановы агучваюцца толькі навукоўцамі. Ці будуць яны рэалізаваны, пакуль невядома.

39
Тэги:
рэформа, Беларусь
Каментары