Курсанты на экзамене, архіўнае фота

Беларусь зноў прыме адзін з этапаў Міжнароднай алімпіяды курсантаў

13
(абноўлена 08:58 28.09.2018)
У гэтым годзе курсант Ваеннай акадэміі стаў пераможцам у асабістым першынстве па ваеннай гісторыі.

МІНСК, 28 вер — Sputnik. Міжнародная алімпіяда курсантаў пройдзе ў наступным годзе ў чатырох краінах, паведаміў журналістам  начальнік галоўнага ўпраўлення кадраў Мінабароны РФ генерал-палкоўнік Віктар Гарамыкін.

Алімпіяда стане ўжо пятай па ліку, этапы прымуць Арменія, Беларусь, Казахстан і Расія. Інтэлектуальнае спаборніцтва разгорнецца ў будучым годзе.

"Алімпіяда па ваеннай гісторыі пройдзе ў Беларусі, па матэматыцы — у Казахстане, інфарматыка і ваенна-прафесійная падрыхтоўка — у Расіі і замежная мова ў Арменіі", — распавёў Гарамыкін.

Паводле яго слоў, яшчэ праз год да алімпіяды можа далучыцца Узбекістан.

Алімпіяда праходзіць у чатыры этапы — спачатку адбіраюцца лепшыя з факультэтаў, якія спаборнічаюць унутры ВНУ. Затым праходзіць міжвузаўскі этап, а ў фінале вызначаюцца самыя моцныя. У гэтым годзе курсант беларускай Ваеннай акадэміі Канстанцін Казлоўскі стаў лепшым у ваеннай гісторыі. Беларусы таксама занялі другое месца ў камандным заліку.

13
Тэги:
курсанты, Расія, Беларусь
Каментары