Продаж віна-гарэлачнай прадукцыі

Продаж алкаголю па начах забаранілі ў Мінску

18
(абноўлена 11:41 28.09.2018)
Забарона працягнецца роўна год - з 1 кастрычніка 2018 года па 1 кастрычніка 2019 года.

МІНСК, 28 вер — Sputnik. У Мінску забаранілі начны продаж алкаголю, у тым ліку піва, з 23:00 да 07:00. Абмежаванне ўступае ў сілу 1 кастрычніка 2018 года і будзе дзейнічаць да 1 кастрычніка 2019 года.

Толькі ў рэстаранах і толькі на разліў

Рашэнне Мінгарвыканкама апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступае ў сілу з моманту апублікавання. Абмежаванне не распаўсюджваецца на кафэ і рэстараны, але толькі пры ўмове рэалізацыі напояў у разліў.

Гарадскія ўлады тлумачаць часовую забарону правядзеннем у горадзе шматлікіх мерапрыемстваў па папулярызацыі здаровага ладу жыцця, а таксама прафілактыкай п'янства і алкагалізму.

З гісторыі пытання

Сілавыя структуры даўно выступалі за забарону начнога гандлю алкаголем не толькі ў Мінску, але і па ўсёй рэспубліцы. Пытанне выносілася на публічнае абмеркаванне, а ў якасці важкага аргументу сілавікі прыводзілі той факт, што кожнае чацвёртае злачынства ў краіне здзяйсняецца ў стане алкагольнага ап'янення, а цяжкія, у тым ліку забойствы і разбоі, — у 70-80% працэнтах выпадкаў.

Па дадзеных апошняга глабальнага даследавання, СААЗ назвала алкаголь галоўнай прычынай смяротнасці на Зямлі, прама ці ўскосна ён з'яўляецца прычынай кожнай дваццатай смерці на планеце.

У 2015 годзе ў Мінску ўжо дзейнічала забарона на начны продаж алкаголю, але абмежаванні былі адмененыя.

Нядаўна ўлады Быхаўскага раёна выступілі з ініцыятывай гадавой забароны на начны гандаль алкаголем. Але пытанне было вынесена на грамадскае абмеркаванне, і канчатковага рашэння па ім пакуль не прынялі.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што меры адказнасці за правапарушэнні ў нецвярозым выглядзе неабходна рабіць больш жорсткімі. Разам з тым, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што абмежаванні на рэалізацыю спіртных напояў не вырашаць праблему алкагалізацыі насельніцтва.

Ці прынясуць вынік чарговыя забаронныя меры, стане вядома праз год, калі сілавыя структуры прааналізуюць, як паўплывалі "цвярозыя ночы" Мінска на крымінагенную сітуацыю ў горадзе.

18
Тэги:
алкаголь, МУС Беларусі, Мінск
Медыкі дастаўляюць пацыента да медыцынскага верталёту ў бальніцы Эміля Мюлера ў Мюлузе, Усходняя Францыя

Беларусь атрымае больш за мільён долараў на барацьбу з каронавірусам

73
(абноўлена 13:40 28.03.2020)
Беларусы таксама дапамагаюць у бядзе: на дабрачынны рахунак Міністэрства аховы здароўя за некалькі дзён перакладзена больш за 550 тысяч рублёў, размяркоўваць сродкі будзе спецыяльная камісія ў анлайн-рэжыме.

МІНСК, 28 сак - Sputnik. ЗША накіруе Беларусі 1,3 мільёна долараў на барацьбу з каронавірусам, а менавіта - на ўмацаванне лабараторных сістэм і эпідэміялагічнага нагляду з мэтай актывізацыі выяўлення выпадкаў заражэння COVID-19.

Сакратар дзярждэпартамэнту Майкл Пампеа паведаміў у Twitter, што ўсяго ЗША на надзвычайную медыцынскую і гуманітарную дапамогу ў барацьбе з каронавірусам для розных краін выдзеліць 274 мільёны долараў.

Нагадаем, раней Сусветны банк заявіў аб гатоўнасці выдзеліць нашай краіне экстранае фінансаванне для набыцця прадметаў медыцынскага прызначэння ў сувязі з распаўсюджваннем каронавіруса. Аб'ём дапамогі пакуль не названы.

Таксама са сродкаў рэспубліканскага бюджэту Беларусі напярэдадні на фінансаванне расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі было выдадзена 2 351 413 рублёў на мерапрыемствы па папярэджанні завозу і распаўсюджвання інфекцыі, выкліканай каронавірусам.

Міжнародная ўзаемадапамога ў гэтыя дні не спыняецца. Так, Расія перадала краінам СНД, у тым ліку Беларусі, неабходную колькасць расійскіх тэст-сістэм для вызначэння 2019-nCoV. Больш за тысячу панэляў для пастаноўкі экспрэс-тэстаў нам перадаў Кітай.

Беларускія медыкі таксама паведамляюць аб узаемадзеянні з калегамі з Кітая і Італіі, з якімі рэгулярна праводзяць тэлемасты. Расія дапамагае Беларусі цяпер і ў яшчэ адной важнай праблеме - вывазе турыстаў з розных краін.

Чытайце таксама:

73
Тэги:
каронавірус, Беларусь, ЗША
Тэмы:
Успышка каронавіруса з Уханя
Жалобныя гваздзікі

Страта ў сям'і Васіля Раінчыка - пайшоў з жыцця адзіны сын

54
Адзіны сын мастацкага кіраўніка "Верасоў" Сяргей Раінчык памёр ўсяго праз некалькі дзён пасля свайго дня нараджэння. Яму было 48 гадоў.

МІНСК, 28 сак - Sputnik. Памёр Сяргей Раінчык, сын нязменнага кіраўніка ансамбля "Верасы" Васіля Раінчыка, пра гэта пішуць сябры Сяргея і яго маці Ірына Цвяткова ў сацсетках.

Прафесар, доктар гістарычна навук Пётр Лысенка
© Sputnik / Марина Серебрякова

Блізкія ўспамінаюць Сяргея як "неверагодна адоранага і музычнага" чалавека. Як мяркуецца, у музыкі спынілася сэрца.

Літаральна напярэдадні 23 сакавіка Сяргея віншавалі з днём нараджэння. Яму споўнілася 48 гадоў.

"Ён толькі нядаўна адзначыў свой дзень нараджэння... Светлага і лёгкага шляху ў свет душ", - выказала свае спачуванні адной з першых Алёна Ланская.

Сяргей Раінчык, як і бацька, стаў музыкам. З самага дзяцінства ён ездзіў з бацькам на гастролі і выступаў, вучыўся ў музычнай школе гранню на флейце і фартэпіяна. Таксама Сяргей быў кандыдатам у майстры спорту па каратэ.

"Сяргей быў для мяне не проста таленавітым музыкантам і маім першым вучнем па каратэ у тыя 90-я, але і проста добрым спагадным чалавекам", - напісаў Альберт Скараход.

Сяргей Раінчык працаваў гукарэжысёрам у Моладзевым тэатры эстрады, таксама разам з мамай быў музычным кіраўніком адроджанага праекта "Верасы". Акрамя гэтага Сяргей займаўся аранжыроўкай песень для беларускіх артыстаў.

У музыкі застаўся сын Васіль, якому 23 гады.

Словы смутку і спачуванні на старонках сацсетак выказваюць сябры сям'і Васіля Раінчыка і Ірыны Цвятковай, прадстаўнікі беларускага і расійскага шоу-бізнесу.

Час і месца пахавання блізкія пакуль не паведамілі.

54
Тэги:
Смерць публічных людзей, Васіль Раінчык, Беларусь
Які сёння дзень: 29 сакавіка

Які сёння дзень: 29 сакавіка 2020 года

0
(абноўлена 11:09 27.03.2020)
Гэты дзень з'яўляецца восемдзесят дзявятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 277 дзён.

Якія падзеі адбыліся 29 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 29 сакавіка

  • У 1611 годзе пачалося паўстанне ў Маскве супраць цара Уладзіслава Вазы.

Хто нарадзіўся 29 сакавіка

  • 1963 год: Сяргей Гумілеўскі, беларускі скульптар.

Таксама сёння нарадзіўся савецкі і расійскі кінарэжысёр Станіслаў Гаварухін.

29 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Савіна.

У гэты час сяляне пачыналі рыхтаваць вазы: рамантавалі іх, змазвалі, нарыхтоўвалі колы пра запас. Лічылася, што калі 29 сакавіка аб'ехаць вёску на вазе, ва ўсіх справах чакае ўдача. Таксама па рыпу колаў высвятлялі, што чакае ў будучыні: калі скрыпіць пярэдняе левае, нехта ў сям'і захварэе, правае – будзе багацце, левае ззаду – наадварот, даўгі, а правае нязначна палепшыць фінансавае становішча.

Калі на Савіна цёпла, то і вясна будзе цёплай. Калі вады многа, лета будзе дажджлівае.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей