Цягнік Вільнюс-Мінск на вакзале беларускай сталіцы

Расклад цягнікоў у Беларусі зменіцца на зімовы перыяд

13
(абноўлена 13:46 04.10.2018)
З-за пераходу Украіны, Польшчы, Літвы і Латвіі на зімовы час у Беларусі ўнесены карэкціроўкі ў рух міжнародных цягнікоў.

МІНСК, 4 кас — Sputnik. Расклад руху міжнародных цягнікоў будзе скарэктаваны ў сувязі з пераходам суседніх з Беларуссю краін на зімовы час, паведамілі на сайце БЧ.

Нагадаем, што Латвія, Літва, Украіна і Польшча перавядуць стрэлкі гадзін на 1 гадзіну назад у ноч з 27 на 28 кастрычніка.

У сувязі з гэтым з 29 кастрычніка састаў №86/85 Мінск — Кіеў будзе адпраўляцца з Мінска ў 22:40, а прыбываць у сталіцу Украіны ў 7:55 (раней было ў 8:56). З Кіева ён паедзе ў 21:09 (у цяперашні час — у 22:34), а ў 08:38 будзе ў беларускай сталіцы.

Цягнік №805/806 Мінск — Вільнюс будзе адпраўляцца з Мінска ў 07:35, а ў сталіцу Літвы прыбудзе ў 09:05 (цяпер ён прыбывае ў 10:05). З Вільні ён адправіцца ў 18:30 (цяпер — у 19:30), у сталіцу Беларусі прыбудзе, як і раней — у 22:00.

З 27 кастрычніка цягнік №87/88 Мінск — Рыга адправіцца з Мінска без зменаў — ў 20:38, а ў латвійскую сталіцу прыбудзе ў 08:28 (раней — у 7:30). Назад ён з Рыгі адправіцца ў 19:20, у беларускай сталіцы будзе ў 7:50.

Таксама зменіцца і расклад цягнікоў перасадачных зносінаў: Мінск — Брэст №727/728 і №128/127 Брэст — Варшава.

З Мінска састаў №727 адправіцца ў 10:55, у Брэст ён прыедзе ў 14:31. Затым з брэсцкага вакзала цягнік №127 адправіцца ў 15:23 і прыбудзе ў польскую сталіцу ў 17:25. Цягнік №128 выедзе з Варшавы ў 08:25, у беларускім Брэсце ён будзе ў 14:49. На Мінск састаў №726 адправіцца ў 15:15, у сталіцу прыбудзе ў 18:49.

Таксама пасля пераходу на зімовы час зменіцца час адпраўлення і прыбыцця цягнікоў міжнародных зносін, якія ідуць транзітам па Беларусі ў краіны Заходняй Еўропы.

Акрамя гэтага будзе скарэктаваны і расклад некаторых цягнікоў рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній, якія курсіруюць па тэрыторыі нашай краіны.

У Беларускай чыгунцы адзначылі, што падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна атрымаць на сайце ведамства або па тэлефоне даведачнай службы 105.

Нагадаем, што зараз у Еўрасаюзе разглядаецца магчымасць спынення пераводу гадзіннікаў на летні і зімовы час. У жніўні бягучага года Еўракамісіяй было праведзена галасаванне, якое паказала, што 84% рэспандэнтаў не жадаюць пераводу стрэлак два разы на год. Канчатковае рашэнне па гэтым пытанні павінен прыняць Савет краін ЕС і Еўрапарламент, у якія ЕК прадставіць свае прапановы.

13
Тэги:
цягнік, Беларуская чыгунка
Каментары