Самалёт авіакампаніі Белавія

"Белавія" пачала прадаваць квіткі на новы рэйс у Кішынёў

14
(абноўлена 14:13 10.10.2018)
Малдова стала 28-й краінай у геаграфіі беларускай авіякампаніі, першы рэйс у Кішынёў адправіцца 30 кастрычніка.

МІНСК, 10 кас - Sputnik. Авіякампанія "Белавія" абвясціла пра старт продажу квіткоў па новым маршруце Мінск - Кішынёў - Мінск, распавялі ў прэс-службе.

"Як вядома, Беларусь уваходзіць у дзесятку эканамічных партнёраў Малдовы, таму мы спадзяемся, што адкрыццё прамога рэйса дазволіць умацаваць бізнэс-сувязі арганізацый дзвюх краін, а таксама дасць магчымасць авіякампаніі працягваць нарошчваць транзітныя патокі і фармаваць вузлавы хаб на базе Нацыянальнага аэрапорта Мінск", - распавёў генеральны дырэктар ААТ "Авіякампанія "Белавія" Анатоль Гусараў.
Першы рэйс у міжнародны аэрапорт "Кішынёў" намечаны на 30 кастрычніка. Шлях да Кішынёва будзе нядоўгім, усяго каля паўтары гадзіны.

Вылеты з Мінска будуць ажыццяўляцца ў 13:00 па аўторках, чацвяргах і нядзелях, у 08:00 - па панядзелках і пятніцах. З Кішынёва самалёты будуць вылятаць у 14:05 па аўторках, чацвяргах і нядзелях і ў 09:05 па панядзелках і пятніцах.

Лятаць у Кішынёў пасажыры будуць на самалётах Embraer 175. Самалёт гэтага тыпу месціць 64 пасажыра эканом-класа і 12 - бізнес-класа.

Чытайце таксама:

 

14
Тэги:
Малдова, Беларусь, Белавія
Каментары