Студэнты, архіўнае фота

Новае свята з’явілася ў беларускіх і расійскіх студэнтаў

21
(абноўлена 10:50 11.10.2018)
Пачынаючы з сённяшняга дня БДУ і МДУ імя Ламаносава будуць штогод адзначаць Дзень сяброўства.

МІНСК, 11 кас - Sputnik. Новае сята з’явілася ў беларускіх і расійскіх студэнтаў – Дзень сяброўства БДУ і МДУ імя Ламаносава.

Як паведамілі ў прэс-службе галоўнай беларускай ВНУ, пратакол аб устанаўленні дадзеный даты падпісалі рэктары Андрэй Кароль і Віктар Садоўнічы. Цырымонія падпісання дакумента прайшла ў межах Першага межуніверсітэцкага форума Саюзнай дзяржавы, які ў гэтыя дні праходзіць у Маскве.

Афіцыйнай датай Дня сяброўства стане 11 кастрычніка. Менавіта ў гэты дзень ў 1943 годзе пасля двухгадовага перапынку ў БДУ пад Масквой афіцыйна пачаліся заняткі на шасці адноўленых факультэтах – філалагічным, гістарычным, біялагічным, геаграфічным, хімічным і фізіка-матэматычным.

Пачынаючы з гэтага года, студэнту дзвюх ВНУ будуць святкаваць Дзень сяброўства, у межах якога плануецца праводзіць круглыя сталы, лекцыі, фотавыставы, конкурсы даследванняў і навуковых прац і іншыя тематычныя мерапрыемствы.

21
Тэги:
свята, студэнты, МДУ, БДУ
По теме
Беларускія ВНУ ўвайшлі ў рэйтынг лепшых універсітэтаў свету
Дэкан гістфака БДУ: з калегамі з Еўропы дыялог вядзем на роўных
Каментары