Кантралёр у аўтобусе

Уступілі ў сілу новыя правілы перавозак пасажыраў: што ў іх новага?

13
(абноўлена 11:42 12.10.2018)
Да прыкладу, цяпер безквітковыя пасажыры абавязаны заходзіць у транспарт у першыя дзверы - каб не апраўдвацца тым, што не паспелі аплаціць праезд.

Папраўкі ў Правілы перавозкі пасажыраў ўступілі ў сілу 12 кастрычніка. Хаця прыкметных зменаў у дакуменце не было - многія насілі толькі "касметычны" характар, - нейкія навелы тычацца і пасажыраў, гэта значыць практычна ўсіх беларусаў.

Так, цяпер заканадаўча замацаваны абавязак пасажыраў грамадскага транспарту заходзіць праз першыя дзверы. Распаўсюджваецца гэта на тых, у каго няма ні талона, ні праязнога. Мяркуецца, што цяпер нельга будзе апраўдаць адсутнасць аплаты праезду поўным салонам і тым, што "не паспелі" падысці да кіроўцы за квітком.

Замацаваны і абавязак пасажыраў прыкладаць праязны да валідатара не толькі пры ўваходзе, але і пры выхадзе з транспартнага сродку. Праўда, зрабілі гэта "на перспектыву" - каб ад адлегласці залежаў і памер аплаты праезду.

Цяпер згодна з правіламі інваліды могуць правозіць інвалідныя вазкі і іншыя сродкі сацыяльнай рэабілітацыі, а кіроўцы, пры просьбе пасажыра з абмежаванымі магчымасцямі, абавязаны дапамагчы яму трапіць у салон.

Могуць па новых правілах і змяніцца правілы праезду для тых, хто ездзіць паміж гарадамі: браніраваць квіткі дазволілі аж да адпраўкі аўтобуса, а нумары месцаў пры адсутнасці такіх дазволілі не паказваць.

У цэлым, як падкрэслівалі раней у Мінтрансе, прыкметных зменаў для пасажыраў грамадскага транспарту пасля ўступлення ў сілу новай рэдакцыі правіл не адбудзецца. Зменены яны з улікам ужо сфарміраванай практыкі і планаў па развіцці транспартнай сеткі.

13
Тэги:
Грамадскі транспарт, ДП "Мінсктранс"
Каментары