Экспанаты выставы Аляксандр Пячэрскі як сімвал супраціву фашызму ў Музеі Перамогі ў Маскве

Памятныя мерапрыемствы да гадавіны паўстання ў Сабіборы пройдуць па ўсім свеце

10
(абноўлена 10:58 14.10.2018)
У Маскве каля помніка "Трагедыя народаў" адбудзецца мітынг "Памятаем герояў Сабібора".

МІНСК, 14 кас - Sputnik. Памятныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 75-годдзя паўстання ў канцлагеры Сабібор, пройдуць у гэтую нядзелю ў Польшчы і Расіі.

У Польшчы, дзе размяшчаўся канцлагер у гады вайны, у памятных мерапрыемствах прымуць удзел прадстаўнікі краін, грамадзяне якіх былі вязнямі канцлагера, а таксама прадстаўнікі польскага ўраду, грамадскіх арганізацый.

Адным з мерапрыемстваў стане ўзнагароджанне пасмяротна Камандорскім крыжам ордэна адраджэння Польшчы Лейбе (Лявону) Фельхендлеру - аднаму з лідараў паўстання ў лагеры. Узнагарода будзе ўручана яго пляменніку.

Экспонаты выставки Александр Печерский как символ сопротивления фашизму в Музее Победы в Москве
© Sputnik / Илья Питалев
Экспанаты выставы "Аляксандр Пячэрскі як сімвал супраціву фашызму" ў Музеі Перамогі ў Маскве

У праграме ўрачыстасцяў таксама значацца афіцыйныя выступы, малітва за забітых, ускладанне вянкоў.

У цяперашні час у Сабіборы праходзяць працы па стварэнні мемарыяльнага комплексу. Расія выказала гатоўнасць дапамагчы Польшчы ў працы над міжнародным праектам. Аднак у выніку ў склад аргкамітэта ўвайшлі толькі Польшча, Ізраіль, Нідэрланды і Славакія, што выклікала здзіўленне Масквы.

У сталіцы Расіі сёння каля помніка "Трагедыя народаў" адбудзецца мітынг "Памятаем герояў Сабібора". Ушанаваць подзвіг вязняў канцлагера ля сцен Музея Перамогі збяруцца тысячы ўдзельнікаў - кадэты ваенных вучэльняў, выхаванкі пансіёну міністэрства абароны Расіі, рэканструктары, валанцёры і проста неабыякавыя да гэтай падзеі людзі, паведаміла прэс-служба Музея Перамогі.

Экспонаты выставки Александр Печерский как символ сопротивления фашизму в Музее Победы в Москве
© Sputnik / Илья Питалев
Экспанаты выставы "Аляксандр Пячэрскі як сімвал супраціву фашызму" ў Музеі Перамогі ў Маскве

У завяршэнне мітынгу прысутныя выпусцяць ў неба паветраныя шары. Падчас акцый у кіназалах Музея Перамогі пройдзе бясплатны паказ фільма Канстанціна Хабенского "Сабібор". Кінастужка вылучана на "Оскар" ад Расіі.

Сабібор - нацысцкі канцлагер у Польшчы, у якім былі забітыя каля 250 тысяч габрэяў. Ён дзейнічаў з 15 мая 1942 года па 15 кастрычніка 1943 года. Сёлета 14 кастрычніка адзначаецца 75-годдзе паўстання, якое ўзначаліў савецкі афіцэр Аляксандр Пячэрскі.

10
Тэги:
Расія, Другая сусветная вайна, канцлагер
Каментары