Лукашэнка: абяцанні народу мы павінны выканаць

© Sputnik / Виктор ТолочкоПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Праграма развіцця Беларусі, зацверджаная на V Усебеларускім народным сходзе два гады таму, павінна быць выканана, і такая задача пастаўлена перад урадам.

МІНСК, 16 кас - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Сяргеем Румасам заявіў, што азнаёміўся з прапановамі ўрада па рэалізацыі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.

Рукі пажылой жанчына, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Пенсіі могуць вырасці ў Беларусі

Непахісная праграма

Беларускі прэм'ер расказаў Аляксандру Лукашэнку аб тым, што ўрад плануе рабіць у наступныя два гады. Праграма дзеянняў грунтуецца на рашэннях V Усебеларускага народнага сходу. Да таго ж там улічаныя і прамыя даручэнні прэзідэнта.
Па словах кіраўніка дзяржавы, ён уважліва прачытаў усе матэрыялы і адзначыў, што праграма па эканамічным і сацыяльным развіцці Беларусі, прынятая яшчэ два гады таму, павінна быць рэалізаваная.

"У адваротным выпадку з чым мы прыйдзем да народа? У рамках гэтай праграмы - калі ласка, любыя мерапрыемствы ўрада. Я буду толькі вітаць. Галоўнае, каб быў вынік", - цытуе Аляксандра Лукашэнку БелТА.

Строгі кантроль

Праўда, кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ўсе людзі ў кіраўніцтве краіны вопытныя і эксперыментаваць не трэба, і наўрад ці для эксперыментаў знойдуцца падставы.

Узгадвалася прапанова папярэдняга складу ўрада аб стварэнні на беларускіх прадпрыемствах наглядальных саветаў. Праўда, прэзідэнт падкрэсліў, што за імі будзе адпаведны кантроль.

"Калі ласка - любыя мерапрыемствы, але трэба памятаць пра тое, што асноўную праграму, нашы абяцанні народу мы павінны выканаць", - падсумаваў Аляксандр Лукашэнка.

Стужка навiн
0