Мемарыяльны комплекс Помнік воінам-інтэрнацыяналістам на Востраве слёз.

Лукашэнка заснаваў юбілейны медаль для воінаў-афганцаў

7
(абноўлена 09:03 17.10.2018)
Прэзідэнцкім указам прадугледжана, што ўзнагарода будзе ўручацца ў тым ліку пасмяротна.

МІНСК, 17 кас - Sputnik. Воіны-інтэрнацыяналісты з Беларусі, якія ўдзельнічалі ў вайне ў Афганістане, атрымаюць юбілейны медаль у гонар 30-годдзя вываду савецкіх войскаў з гэтай краіны, паведамілі ў аўторак у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Указ, якім у Беларусі заснаваны медаль "30 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана", у аўторак, 16 кастрычніка, падпісаў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

Медалём узнагародзяць беларускіх грамадзян (у тым ліку пасмяротна), якія выконвалі службовы і воінскі абавязак у Афганістане са снежня 1979-га па люты 1989 года. Ён таксама будзе ўручацца ваеннаслужачым Узброеных сіл Беларусі, работнікам дзяржорганаў і іншым асобам, якія зрабілі істотны ўнёсак у патрыятычнае выхаванне грамадзян Беларусі, увекавечанне памяці загінуўшых, развіццё ветэранскага руху, арганізацыю работы па сацыяльнай, медыцынскай рэабілітацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў, інвалідаў і членаў сем'яў загінуўшых.

"На яго адным баку размешчаны стылізаваныя выявы двух верталётаў, пад імі - тры бронетранспарцёры на фоне гор. На адным з іх намаляваны фігуры вайскоўцаў, якія трымаюць баявы сцяг", - сказалі ў прэс-службе.

Выдаткі на выраб узнагарод і пасведчанняў будуць фінансавацца са сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце Міністэрства абароны.

7
Тэги:
Аляксандр Лукашэнка
Каментары