Дысплей з джэкпотам латарэі ў Нью-Ёрку

Разыгралі 1,6 мільярда долараў: джэкпот у ЗША будуць выплачваць 29 гадоў

10
(абноўлена 15:03 24.10.2018)
Латарэйны білет прадалі шчасліўчыку ў Паўднёвай Караліне: вядома, што ў розыгрышы ўдзельнічала больш за 300 мільёнаў квіткоў.

МІНСК, 24 кас - Sputnik. Рэкордны джэкпот памерам у 1,6 мільярда долараў разыгралі ў ЗША, адпаведная інфармацыя з'явілася на Reuters.

Паведамляецца, што латарэйны білет, які цалкам адпавядаў выйгрышнай камбінацыі, прадалі шчасліўчыку ў Паўднёвай Караліне.

Па словах арганізацыі розыгрышу Mega Millions, выплачваць выйгрыш пераможцу могуць на працягу 29 гадоў, альбо ж прапануюць яму забраць 904 мільёна долараў неадкладна.

Вядома, што ў латарэі ўдзельнічалі больш 300 мільёнаў квіткоў. Ініцыятары такога шчодрага розыгрышу вырашылі ўсталяваць рэкордны джэкпот пасля таго, як на мінулым тыдні ніхто не выйграў прыз у памеры 1 мільярда долараў.

Mega Millions пабіла рэкорд 2016 года: тады ў рамках латарэі Powerball сярод удзельнікаў разыгрывалі 1,586 мільярда долараў.

10
Тэги:
ЗША
Каментары