Абітурыенты, архіўнае фота

Мінімальныя парогі балаў на ЦТ у наступным годзе павялічаць

11
(абноўлена 11:32 31.10.2018)
Якімі будуць мінімальныя значэнні тэсціравання, яшчэ не вырашана.

МІНСК, 31 кас - Sputnik. Парогавыя значэнні цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) будуць павялічаны ў наступным годзе, заявіў у сераду журналістам дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) Юрый Міксюк.

Новая сістэма ацэнкі цэнтралізаванага тэсціравання была прадстаўлена ў кастрычніку і ўжо выкарыстоўваецца для рэпетыцыйнага тэсціравання. Паводле першых вынікаў, балы на тэстах у параўнанні з мінулым годам павялічваюцца. Пры гэтым мінімальныя парогі балаў на ЦТ застаюцца досыць невысокімі - на ўзроўні ў 15-20 балаў.

"Яны будуць вышэйшымі", - адзначыў Міксюк.

Адказваючы на ўдакладняючае пытанне пра тое, ці з'яўляецца, скажам, 50 балаў высокім вынікам, дырэктар РІКВ адзначыў, што невысокім. Аднак пакуль канкрэтны парог анансаваць рана: рашэнне будзе прымацца пазней Міністэрствам адукацыі.

"Вядома, будзе не 20 балаў. Можа 30, а можа і 40", - дадаў Міксюк.

Чытайце таксама:

11
Тэги:
ЦТ, Юрый Міксюк, РІКВ
Каментары