Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка

Лукашэнка: свята 7 лістапада трэба напоўніць новым сэнсам

11
(абноўлена 23:04 04.11.2018)
Кіраўнік дзяржавы даўно падтрымлівае савецкую традыцыю адкрываць 7 лістапада значныя аб'екты, працягнецца яна і на гэты раз.

МІНСК, 5 ліс - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае гістарычнае значэнне свята Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі, але лічыць, што дату 7 лістапада неабходна напоўніць новым сэнсам.

Беларускі лідар загаварыў пра свята ў нядзелю ў час размовы з жыхарамі Балбасава, куды ён прыехаў у ходзе паездкі па Віцебскай вобласці.

"Мы гэтае свята Кастрычніцкай рэвалюцыі пакінулі выхадным днём. Але гэта наша гісторыя. Яе не перакрэслішь, яе не перапішаш. Той, хто спрабаваў, перапісваючы, кінуць камень у мінулае, атрымліваў гэты камень у сучаснасці", - сказаў прэзідэнт.

Адзначаючы важнасць таго, што ў Беларусі памятаюць сваё мінулае і не перапісваюць гісторыю, Лукашэнка разам з тым сказаў, што дату 7 лістапада можна напоўніць новым сэнсам.

"Час ідзе, і яго трэба было напоўніць нейкім іншым сэнсам", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым прэзідэнт нагадаў, што да 7 лістапада ў часы Савецкага Саюза прынята было ўводзіць у строй значныя сацыяльныя аб'екты, калі ўлады падавалі электарату падарункі ў розных сферах.

"Мы гэтую добрую традыцыю пакінулі", - падкрэсліў беларускі лідар.

Як раней паведамлялася, у гэтым годзе да 7 лістапада плануецца адкрыць абноўлены мост праз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне.

11
Тэги:
7 лістапада, Аляксандр Лукашэнка
Каментары