Лапы ката

Касавокі кот па мянушцы Беларус стаў зоркай інтэрнэту ў ЗША

12
(абноўлена 11:31 05.11.2018)
Доўгі час кот правёў у прытулку, адкуль яго не захацелі забіраць з-за яго дэфекту, аднак чатыры месяцы таму знайшлася дзяўчына, якая стала яго гаспадыняй.

МІНСК, 5 ліс - Sputnik. Касавокі кот па мянушцы Беларус, якога амерыканка чатыры месяцы таму забрала з прытулку, стаў зоркай сацсетак, перадае Sputnik.

Кот Беларус доўгі час жыў у прытулку для жывёл, куды яго здалі папярэднія гаспадары. Ніхто не адважваўся браць яго з-за яго знешняга дэфекту, але аднойчы яго фота з'явілася ў Instagram, яго ўбачыла амерыканка Рэйчал і не змагла прайсці міма.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Happy Friday!! This is my excited face 😳

Публикация от Belarus The Cat (@my_boy_belarus)

"Калі я ўбачыла яго незвычайныя вочы, я адразу закахалася ў гэтага ката і тут жа пачала планаваць, як мне дабрацца ў гэты прытулак", - распавяла дзяўчына. Яна забрала ката і стварыла яму старонку ў сацсетцы, дзе распавядае пра яго жыццё. Старонка Беларуса стала вельмі папулярнай у карыстальнікаў сеткі не толькі ў ЗША, але і па ўсім свеце. Зараз у яго ўжо больш за 25 тысяч падпісчыкаў.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Belarus is at Animal Care & Control San Francisco. Don't make me get on a plane, go adopt this guy! #sanfrancisco #animalcareandcontrol #nebelung

Публикация от Bisou & Casanova (@leschatsdeana)

Зараз кот жыве ў Сан-Францыска і выдатна сябе адчувае. Па словах дзяўчыны, якая курыравала ката ў прытулку, у яго вельмі добры характар. Жывёла вельмі ласкавая і прыязная. Гэтыя словы пацвярджае яго новая гаспадыня, якая ўжо паспела ацаніць усе вартасці гадаванца. Рэйчал кажа, што Беларус увесь час ходзіць за ёй, куды б яна ні пайшла. Акрамя таго, ён выдатна сацыялізаваны і не любіць знаходзіцца ў адзіноце.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Boo!! Happy Halloween to all you goons 👻🖤🧡 Leave me comments of your best costume ideas this year!

Публикация от Belarus The Cat (@my_boy_belarus)

Дарэчы, чаму першыя гаспадары ката назвалі яго Беларус, невядома. Магчыма, у кагосьці з іх былі беларускія карані.

12
Тэги:
ЗША, кот
Каментары