Уваход у Нацыянальны банк Беларусі

Памятныя манеты Нацбанка выйгралі міжнародны конкурс

10
(абноўлена 16:53 06.11.2018)
На конкурсе "Манетнае сузор'е - 2018" было прадстаўлена 220 памятных манет ад 41 удзельніка з 26 дзяржаў.

МІНСК, 6 ліс – Sputnik. Памятныя манеты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь "Шлях Скарыны. Прага" і "Год сабакі" сталі прызёрамі міжнароднага конкурсу "Манетнае сузор'е – 2018", паведамілі ў банку.

У намінацыі "Срэбная манета года" манета з выявай Скарыны стала другой. Манета "Год сабакі" з серыі "Кітайскі каляндар" заняла трэцяе месца ў намінацыі "Сувенірная манета".

Усяго на міжнародным конкурсе, які прайшоў у рамках IX Міжнароднай канферэнцыі і выставы манет COINS 2018 у Маскве, быў прадстаўлены 41 удзельнік з 26 дзяржаў.  

Конкурс "Манетнае сузор'е" праводзіцца штогод і лічыцца вельмі прэстыжным у нумізматычных колах. Памятныя манеты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь неаднаразова станавіліся прызёрамі і пераможцамі міжнароднага конкурсу.

10
Тэги:
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь
Каментары