Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка

Лукашэнка аб Кастрычніцкай рэвалюцыі: можна па-рознаму ставіцца да мінулага

19
(абноўлена 09:12 07.11.2018)
Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што 7 лістапада былі закладзены асновы для нацыянальнага адраджэння многіх народаў і іх права на самавызначэнне.

МІНСК, 7 ліс - Sputnik. Кастрычніцкая рэвалюцыя ў летапісе чалавецтва стала для працаўнікоў усяго свету сімвалам абнаўлення, вызвалення ад прыгнёту і новых надзеяў на светлую будучыню, гаворыцца ў віншаванні прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

З таго часу прайшло больш за 100 гадоў.

"Можна па-рознаму ставіцца да падзей мінулага, ацэньваючы тых ці іншых гістарычных дзеячаў", - адзначыў Лукашэнка.

Аднак, лічыць беларускі лідар, менавіта тады былі закладзены асновы для нацыянальнага адраджэння многіх народаў і іх права на самавызначэнне.

Ён падкрэсліў, што сучасная Беларусь упэўнена ідзе ўласным шляхам развіцця, а галоўнымі фактарамі аб'яднання беларускага грамадства сталі стваральная праца, павага да гісторыі, традыцый і дасягненняў многіх пакаленняў.

"Упэўнены, што сваім розумам, талентам і працавітасцю мы захаваем, прымножым і перададзім нашчадкам наш бясцэнны нацыянальны здабытак - суверэнную Беларусь", - падвёў вынік кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка таксама пажадаў беларусам здароўя, дабрабыту і новых дасягненняў у імя Радзімы.

19
Тэги:
Беларусь, Аляксандр Лукашэнка, 7 лістапада
Каментары