Ускласці кветкі і сфатаграфавацца на фоне помніка правадыру прыйшло каля пяцісот членаў КПБ і Федэрацыі прафсаюзаў

Фотафакт: камуністы ўсклалі кветкі да помніка Леніна ў Мінску

10
(абноўлена 15:27 07.11.2018)
Нягледзячы на дзяржаўны статус дня, буйнамаштабных мерапрыемстваў 7 лістапада не праводзіцца.

МІНСК, 7 ліс - Sputnik. Беларусь - апошняя краіна ў свеце, дзе гэты дзень з'яўляецца дзяржаўным святам і выхадным днём. Аднак, нягледзячы на дзяржаўны статус, буйнамаштабных мерапрыемстваў, мітынгаў, дэманстрацый у гэты дзень не праводзіцца ўжо шмат гадоў. Гэты год не стаў выключэннем.

Члены КПБ ожидают начала церемонии, некоторые пришли с детьми
© Sputnik / Марина Серебрякова
Члены КПБ чакаюць пачатку цырымоніі, некаторыя прыйшлі з дзецьмі

У 10 раніцы кветкі да помніка Леніну ля Дому ўрада ўсклалі прадстаўнікі Камуністычнай партыі Беларусі і Федэрацыі прафсаюзаў. Па словах другога сакратара КПБ Георгія Атаманава, у святкаванні прынялі ўдзел паўтары тысячы чалавек, аднак візуальна на плошчы Незалежнасці сабралася не больш за пяцьсот чалавек.

Представители Коммунистической партии Беларуси возлагают цветы к памятнику Ленину
© Sputnik / Марина Серебрякова
Прадстаўнікі Камуністычнай партыі Беларусі ўскладаюць кветкі да помніка Леніну

Мітынг члены КПБ праводзіць не сталі, абмежаваліся фотаздымкамі на фоне помніка правадыру. Усё мерапрыемства працягвалася каля 15 хвілін.

Не паспелі яны разысціся, як у кутку плошчы каля педагагічнага ўніверсітэта сталі збірацца члены УКПБ - Усесаюзнай камуністычнай партыі бальшавікоў. У адрозненне ад афіцыйных камуністаў з КПБ, якія прыйшлі з дзяржаўнымі прафсаюзнымі сцягамі, бальшавікі неслі савецкія сцягі, транспаранты "Адродзім СССР", "Далоў капіталізм" і партрэты правадыроў - Леніна і Сталіна.

Отдать честь вождю мирового пролетариата собралось около полусотни большевиков
© Sputnik / Марина Серебрякова
На плошчы сабралася каля паўсотні "бальшавікоў"

Пасля ўскладання кветак а 11-ай яны правялі міні-мітынг, выкрыўшы сусветны капіталізм, "улады Беларусі, якія сталі на шлях рыначных рэформаў" і БРСМ, які "прыкідваецца спаткаемцам камсамолу", а затым, згарнуўшы транспаранты і сцягі, накіраваліся да помніка Дзяржынскаму насупраць КДБ.

Члены ВКПБ верны не только названию столетней давности, но и лозунгам того же времени
© Sputnik / Марина Серебрякова
Члены УКПБ верныя не толькі назве стогадовай даўніны, але і лозунгам таго ж часу

Апошнімі і самымі малалікімі былі прадстаўнікі партыі левых "Справядлівы свет" на чале з Сяргеем Калякіным - іх набралася ўсяго некалькі дзясяткаў.

10
Тэги:
Беларусь, Мінск
По теме
Лукашэнка аб Кастрычніцкай рэвалюцыі: можна па-рознаму ставіцца да мінулага
Вершы пра рэвалюцыю: як над воласцю нашай сцяг чырвоны ўздымалі
Атаманаў: Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі і спрэчка пра каштоўнасць гісторыі
Каментары