Дзень артылерыста на Лініі Сталіна, архіўнае фота

Якім будзе Дзень артылерыста на Лініі Сталіна ў гэтым годзе

8
(абноўлена 12:47 09.11.2018)
У гісторыка-культурным комплексе ўзновяць адзін з эпізодаў Сталінградскай бітвы.

МІНСК, 9 ліс - Sputnik. Традыцыйнае свята "Дзень артылерыста" пройдзе на Лініі Сталіна 17 лістапада, паведамілі ў гісторыка-культурным комплексе.

Наведвальнікаў чакае рэканструкцыя эпізода Сталінградскай бітвы, у якой будуць удзельнічаць члены ваенна-гістарычных клубаў і ваенная тэхніка тых часоў.

Акрамя таго, у праграме – інтэрактыўныя зоны, конкурсы на веданне гісторыі вайсковай справы. Дзецям арганізатары прапануюць бавіць час у спецыяльным пакоі, дзе маленькія госці змогуць зрабіць танк-арыгамі ці намаляваць яго.

Мерапрыемства прысвечана прафесійнаму святу ўсіх ветэранаў і ваеннаслужачых ракетных войскаў і артылерыі, якое штогод адзначаецца ў Беларусі.

8
Тэги:
Сталінградская бітва, Беларусь, Лінія Сталіна
Каментары