Boeing 737-800 Белавія

"Белавія" пашырыла спіс напрамкаў па зніжаных тарыфах

17
(абноўлена 10:47 15.11.2018)
Цяпер недарагія квіткі можна набыць на авіярэйсы ў Жэневу, Брусель, Казань і Адэсу.

МІНСК, 15 ліс - Sputnik. Авіякампанія "Белавія" будзе прадаваць квіткі па эксперыментальных зніжаных тарыфах на рэйсы ў яшчэ некалькіх кірунках, пра гэта паведамілі ў прэс-службе кампаніі.

На гэтым тыдні недарагія квіткі можна будзе набыць, каб злётаць у Жэневу, Брусель, Казань і Адэсу. "Кошт: 10 еўра плюс таксы і зборы ў адзін бок, 20 еўра плюс таксы і зборы туды-зваротна. Вылеты з Мінска і ў Мінск", - распавялі ў авіякампаніі.

Квіткі па дадзеных тарыфах будуць прадавацца з 09:00 да 23:59 у чацвер, 15 лістапада. Купіць іх можна на перыяд з 16 лістапада па 15 снежня бягучага года толькі на афіцыйным сайце "Белавія". Важна памятаць, што вярнуць іх ці змяніць час і дату вылету нельга.

Эксперыментальныя зніжаныя тарыфы на пералёты больш чым па 30 напрамках авіякампанія ўвяла 2 лістапада гэтага года. Продаж недарагіх квіткоў на самалёт разлічаны да канца дзеяння зімовага раскладу пералётаў. Квіткі таксама можна купіць праз афіцыйны сайт авіякампаніі не менш, чым за 45 дзён да запланаванага вылету. Акрамя таго, максімальны тэрмін знаходжання ў адным горадзе абмежаваны 30-цю днямі. Калі плануецца палёт туды-зваротна, то можна купіць не толькі квіткі па зніжаных цэнах, але і скамбінаваць іх са звычайным "эканомам", каб мець магчымасць змяніць дату вылету або вяртання.

Нядорага злётаць можна ў Амстэрдам, Алматы, Астану, Барселону, Брусэль, Берлін, Будапешт, Ерэван, Батумі, Сочы, Жэневу, Гановер, Харкаў, Адэсу, Калінінград, Казань, Растоў, Санкт-Пецярбург, Ніжні Ноўгарад, Краснадар, Ларнаку, Лондан, Львоў, Мілан, Парыж, Прагу, Рым, Стакгольм, Тбілісі, Тэль-Авіў, Бялград і Кішынёў.

Па некаторых напрамках кошт квіткоў знізіўся істотна. Так, у Барселону, Мілан, Парыж і Лондан можна будзе паляцець за 35 еўра. Квіток у абодва бакі абыдзецца крыху даражэй. У Барселону і назад - 86 еўра, у Мілан і назад - 88 еўра, у Лондан і назад - 95 еўра, паляцець у Парыж і вярнуцца з яго можна за 119 еўра.

У першыя ж дні былі раскуплены каля 90% прапанаваных квіткоў, таму ў авіякампаніі вырашылі выстаўляць эксперыментальныя напрамкі раз на два тыдні па чацвяргах.

17
Тэги:
зніжкі на квіткі, "Белавія", Беларусь
Супрацоўнік навукова-даследчай лабараторыі рыхтуе прэпарат, архіўнае фота

Выпрабаванні першай расійскай вакцыны ад каронавіруса завершаны

19
(абноўлена 11:40 12.07.2020)
Клінічныя выпрабаванні прэпарата праходзілі ў Сечанаўскім універсітэце і паказалі яго бяспеку.

МІНСК, 12 ліп - Sputnik. Даследаванні першай у свеце вакцыны ад COVID-19, якія праводзіліся на добраахвотніках у расійскім Сечанаўскім універсітэце, завершаны. Пра гэта РІА "Новости" паведаміў дырэктар Інстытута трансляцыйныя медыцыны і біятэхналогій Сечанаўскага ўніверсітэта Вадзім Тарасаў.

Нагадаем, клінічныя выпрабаванні гэтага прэпарата на добраахвотніках пачаліся 18 чэрвеня. У нядзелю раніцай стала вядома, што яны паспяхова завершаны.

Добраахвотнікаў падзялілі на дзве групы: першай далі адну дозу вакцыны, другі - дзве. Як распавёў дырэктар Інстытута медыцынскай паразіталогіі, трапічных і трансмісіўных захворванняў Сечанаўскага ўніверсітэта Аляксандр Лукашоў, у першыя дні пасля вакцынацыі ў іх выявілі павышэнне тэмпературы цела, іншых негатыўных рэакцый не было зафіксавана.

"На гэтым этапе была паказана бяспека вакцыны.... Бяспека вакцыны пацверджана. Яна адпавядае бяспецы тых вакцын, якія цяпер прысутнічаюць на рынку", - распавёў Лукашоў.

Выпісаць добраахвотнікаў плануецца ўжо ў хуткім часе: 15 і 20 ліпеня, медыкі распачнуць назіранне за іх станам.
Далейшы план распрацоўкі вакцыны будзе вызначаны ў адпаведнасці са стратэгіяй распрацоўніка, як патлумачыў Лукашоў, на яго сярод іншага ўплывае эпідсітуацыя.

Адзначым, што гэта не адзіная вакцына, якая праходзіць выпрабаванні ў РФ: цэнтр "Вектар" пачне выпрабаванні вакцыны ад COVID на людзях у ліпені.

Чытайце таксама:

19
Тэги:
каронавірус, Вакцынацыя, Расія
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Перад здачай ЦТ у Мінску

Сталі вядомыя вынікі ЦТ па грамадазнаўству

10
(абноўлена 15:04 10.07.2020)
У асноўным тэсціраванне па гэтым прадмеце трэба было здаваць абітурыентам, накіраваным на вывучэнне юрыспрудэнцыі.

МІНСК, 10 ліп - Sputnik. Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) па грамадазнаўстве сталі вядомыя ў пятніцу.

ЦТ у Мінску
© Sputnik / Виктор Толочко

Цэнтралізаванае тэсціраванне - асноўны этап уступнай кампаніі ў ВНУ Беларусі: абітурыенты здаюць выпрабаванні па выбраных прадметах, а затым падаюць сертыфікаты з вынікамі разам з атэстатам у прыёмныя камісіі.

Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) па грамадазнаўстве сталі вядомыя днём у пятніцу. Першымі свае балы даведаліся абітурыенты, падпісаныя на смс-рассылку, затым яны будуць загружаныя і на сайт Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ).

Для здачы грамадазнаўства зарэгістравалі каля 12 тысяч чалавек.

У асноўным тэсціраванне па гэтым прадмеце трэба было здаваць абітурыентам, нацэленым на вывучэнне юрыспрудэнцыі.

Раней сталі вядомыя таксама вынікі ЦТ па рускай і беларускай мовах. Неўзабаве, як чакаецца, павінны з'явіцца вынікі ЦТ па біялогіі.

10
Тэги:
ЦТ, Уступная кампанія, Беларусь
Тэмы:
Абітурыент - 2020
Паэтычны батл Вершус прайшоў у Мінску

Тэст: адгадай Колас ці Купала?

412
(абноўлена 10:05 10.07.2020)
Нягледзячы на тое, што вершы двух песняроў беларускай зямлі добра вядомыя кожнаму школьніку, іх даволі часта блытаюць.

Якуб Колас і Янка Купала – дзве асобы, з якімі, сапраўды, асацыюецца беларуская паэзія. Абодва яны шчыра спачувалі нядолі роднай зямлі, абодва заклікалі працаваць, вучыцца і любіць Беларусь і беларускую мову. Вершы, паэмы і празаічныя творы Янкі Купалы і Якуба Коласа добра вядомыя кожнаму беларусу са школы.

Ці зможаце вы пазнаць радкі з вядомых твораў паэтаў – або, калі не памятаеце, паспрабаваць пазнаць стыль?

412
Тэги:
Вершы, тэст, Якуб Колас, Янка Купала
Тэмы:
Беларуская літаратура
По теме
Тэст: ці ведаеце вы беларускія прыказкі
Тэст: ці пазнаеце вы беларускія фразеалагізмы па эмодзі?
Тэст: ці добра вы ведаеце беларускія фразеалагізмы?
Тэст: пазнай Міцкевіча на партрэце
Тэст: якія беларускія творы схаваліся за эмодзі
Тэст: Багдановіч ці не?