Завушніцу пакаранай смерцю каралевы Францыі Марыі Антуанеты прадалі з аўкцыёну

Завушніцу пакаранай смерцю каралевы Францыі Марыі Антуанеты прадалі з аўкцыёну

7
(абноўлена 10:56 15.11.2018)
Больш чым праз 200 гадоў пасля таго, як французскую каралеву пакаралі смерцю на плошчы Згоды ў Парыжы, яе завушніцу прадалі за 36 мільёнаў долараў у Жэневе.

МІНСК, 15 ліс - Sputnik. Завушніцу каралевы Францыі Марыі Антуанеты прадалі на аўкцыёне Sotheby ў Швейцарыі за 36 мільёнаў долараў.

На сваёй старонцы ў Twitter аўкцыённы дом паведаміў, што гэта самая вялікая цана, якую калі-небудзь плацілі за жамчужны выраб. Першапачаткова меркавалася, што завушніца сыдзе з малатка за 1-2 мільёны долараў.

Серьги из жемчуга и бриллиантов королевы Марии-Антуанетты
© AP / Frank Augstein
Завушніцы з жэмчугу і брыльянтаў каралевы Марыі-Антуанеты

У сакавіку 1791 года ювелірныя вырабы, якія належалі Марыі Антуанеце і яе мужу каралю Францыі Людовіку XVI, былі вывезены ў драўляным куфэрку ў Вену. Восенню 1793 года каралеву Францыі абезгаловілі на плошчы Згоды ў Парыжы.

Жемчужная подвеска, серьги и бриллиантовый перстень с вензелем королевы и упрятанным внутрь локоном волос Марии-Антуанетты
© AP / Frank Augstein
Жамчужная падвеска, завушніцы і брыльянтавы пярсцёнак з вензелем каралевы і схаваным унутры локанам валасоў Марыі-Антуанеты

Таргі прайшлі ў Жэневе ў сераду ўвечары.

Завушніца з'яўляецца часткай калекцыі, у якую ўваходзіць таксама брошка, якая пайшла з малатка за 2,1 мільёна долараў, і пярсцёнак з часціцамі валасоў Антуанеты, які ацанілі ў 440 тысяч долараў. Каралі з жэмчугу і брыльянтаў былі прададзены за 2,2 мільёна долараў. Усяго ў калекцыю дынастыі Пармскіх Бурбонаў уваходзіць каля 100 прадметаў, агульны кошт якіх ацэньваецца прыкладна ў 53 мільёны долараў.

7
Тэги:
Аўкцыён
Каментары