З чым перазімуем: Белстат распавёў пра ўраджай гэтага года

© Sputnik / Алексей Мальгавко / Перайсці ў медыябанкГаспадарка па вытворчасці і нарыхтоўцы агародніны
Гаспадарка па вытворчасці і нарыхтоўцы агародніны - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Да 1 лістапада ў беларускіх сяльгасарганізацыях накапалі больш за 750 тысяч тон бульбы і сабралі больш за 154 тысяч тон агародніны.

МІНСК, 16 ліс - Sputnik. Сяльгаспрадукцыі на 17,1 мільярдаў рублёў вырабілі ў беларускіх гаспадарках з пачатку года, паведаміў Белстат.

Сарочку рабілі прамой, без усялякіх вытачак, непрыталенай і яна падпяразвалася поясам - Sputnik Беларусь
Не толькі дранікі: як скарыстаць бульбу у гаспадарцы і пры чым тут вышыванка

Гаворка ідзе і аб прадукцыі, сабранай у сельскагаспадарчых арганізацыях, і пра фермерскія гаспадаркі, і пра падсобныя участкі беларусаў. Годам раней паказчыкі былі крыху вышэй, у гэтым годзе вытворчасць прадукцыі склала 97,5% да аналагічнага перыяду 2017 года.

Большая частка ўсёй сабранай сельгаспрадукцыі была вырашчана ў сельгасарганізацыях. На 1 лістапада тут накапалі больш 756 тысяч тон бульбы, таксама сабралі больш 154,8 тысяч тон агародніны. У гэтым годзе павялічыўся валавы збор цукровых буракоў.

Палепшыліся паказчыкі і па надоях. Да 1 лістапада ў сельгасарганізацыях вырабілі больш 5,9 мільёнаў тон малака, якое ў Беларусі выкарыстоўваюць не толькі для патрэбаў унутранага рынку, але і на экспарт. Сярод партнёраў і новыя рынкі, у прыватнасці, беларуская малочная прадукцыя пастаўляецца ў КНР. Нязначна знізіліся ў гэтым годзе паказчыкі вытворчасці жывёлы і птушкі - на 1 лістапада ў сельскагаспадарчых арганізацыях рэспублікі налічвалася 4,3 мільёнаў галоў буйной рагатай жывёлы.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0