Вену назвалі лепшым горадам для жыцця

Вену назвалі лепшым горадам для жыцця

8
(абноўлена 14:38 20.11.2018)
Складальнікі рэйтынгу ўлічваюць даступнасць медыцыны і адукацыі, а таксама ўзровень развіцця культуры ў горадзе.

МІНСК, 20 ліс - Sputnik. Вена ўзначаліла рэйтынг самых камфортных для жыцця гарадоў па версіі кампаніі Economist Intelligence Unit.

У 2017 годзе гэты тытул дастаўся аўстралійскаму Мельбурну. Ён заставаўся лідарам некалькі гадоў запар, і вось зараз Вена пацясніла яго на другое месца.

Складальнікі рэйтынгу ўлічваюць бяспеку жыцця, даступнасць медыцыны, узровень культуры і адукацыі і ранжыруюць па гэтых крытэрах 140 краін свету.

У топ-10 увайшлі яшчэ два аўстралійскія гарады - на пятым месцы размясціўся Сіднэй, на дзесятым - Адэлаіда. А вось з еўрапейскіх гарадоў у дзесятку патрапіў, акрамя Вены, усяго адзін - дацкі Капенгаген. З 2017 года, на думку складальнікаў, ён набраў больш за тры працэнты рэйтынгу.

На трэцім месцы апынулася японская Осака, на чацвёртым горад Калгары ў Канадзе.

З усіх гарадоў, якія ўвайшлі ў дзесятку, сто адсоткаў рэйтынгу ў графе культуры набраў толькі канадскі Ванкувер.

Годам раней еўрапейскія гарады пакутавалі ад пагрозы тэрарызму, у іх станавіліся больш жорсткімі меры бяспекі, і таму месца ў рэйтынгу былі не самымі высокімі, аднак у гэтым годзе сітуацыя крыху палепшылася.

8