Мінскія ўлады агучылі кошты на жывыя елкі да Новага года - 2019

© Sputnik / Владимир Астапкович / Перайсці ў медыябанкМінскія ўлады агучылі кошты на жывыя елкі да Новага года - 2019
Мінскія ўлады агучылі кошты на жывыя елкі да Новага года - 2019 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У параўнанні з мінулым годам жывыя елкі трохі падаражэлі - у сярэднім на два рублі.

МІНСК, 21 ліс - Sputnik. Ёлачныя базары пачнуць працаваць у Мінску ўжо праз месяц - з 22 снежня, паведамілі ў аўторак у ГУ "Галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынку Мінгарвыканкама".

Белавежскі Дзед Мароз - Sputnik Беларусь
Беларускі Дзед Мароз стаў лепшым сярод сваіх "калегаў" з СНД

Набыць навагодняе дрэва жыхары сталіцы змогуць ва ўсіх раёнах горада: кірмашы будуць адкрыты аж да вечара апошняга дня года - 31 снежня.

Сталічныя ўлады ўжо агучылі і кошты на жывыя елкі. Так, кошт дрэў будзе вар'іравацца ад дзесяці да 32 рублёў - у залежнасці ад вышыні.

За елку да метра жыхарам Мінска прыйдзецца заплаціць ад 10 да 23 рублёў, да двух метраў - ад 12 да 28 рублёў, да трох метраў - ад 15 рублёў 90 капеек да 32 рублёў.

У параўнанні з мінулым годам жывыя елкі трохі падаражэлі: у канцы 2017-га самая дарагая ёлка да метра каштавала 22 рублі, да двух - 26 рублёў, да трох - 30 рублёў.

Стужка навiн
0