Беларусь прадае лекі ў 33 краіны свету

© Sputnik / Валерий Титиевский / Перайсці ў медыябанкСупрацоўнікі аптэкі, архіўнае фота
Супрацоўнікі аптэкі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Да канца года Міністэрства аховы здароўя чакае "добры рост" экспарту лекавых прэпаратаў.

МІНСК, 22 ліс - Sputnik. Беларусь пастаўляе лекі ў 33 краіны свету, заявіў у чацвер журналістам міністр аховы здароўя рэспублікі Валерый Малашка.

Медыцынская лабараторыя, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Амаль усе прэпараты для лячэння ВІЧ навучыліся вырабляць у Беларусі

Рэгіянальная нарада па доступе да лекаў праходзіць гэтымі днямі ў Мінску. На палях мерапрыемства прадстаўнікі беларускага Міністэрства аховы здароўя правялі сустрэчы з прадстаўнікамі многіх краін. Па словах Малашкі, многія зацікаўленыя ў набыцці лекавых прэпаратаў беларускай вытворчасці.

"Мы гаворым пра ўсю лінейку прэпаратаў, якія вырабляюцца ў краіне. Сёння мы пастаўляем прэпараты ў 33 краіны свету. Да канца года будзем мець добры рост экспарту лекавых прэпаратаў", - заявіў Малашка.

Па словах міністра аховы здароўя, гэта сведчыць аб тым, што "краіны зацікаўлены ў беларускіх лекавых прэпаратах".

Беларусь працягвае нарошчваць экспарт лекаў ужо некалькі гадоў. Таксама беларускія фармкампаніі пашыраюць лінейку прэпаратаў. Сёння больш за палову лекаў у аптэках краіны - айчыннай вытворчасці. Таксама Міністэрства аховы здароўя працуе і над зніжэннем кошту прэпаратаў.

Стужка навiн
0