Пісьменніца Святлана Алексіевіч

Алексіевіч атрымала прэмію "Ганаровы грамадзянін Цэнтральнай Еўропы"

9
Узнагарода ўручаецца за развіццё дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці.

МІНСК, 22 ліс - Sputnik. Беларуская пісьменніца, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святлана Алексіевіч атрымала прэмію "Ганаровы грамадзянін Цэнтральнай Еўропы", паведамілі ў Беларускім ПЭН-цэнтры.

Цырымонія ўручэння прэміі прайшла ў Браціславе на плошчы Славацкага нацыянальнага паўстання. Падчас уручэння прагучаў урывак з кнігі Алексіевіч "Час сэканд-хэнд" у славацкім перакладзе.

Прэмія "Honorary Central European" уручаецца за ўнёсак у развіццё дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці. Узнагарода была заснаваная ў гэтым годзе Цэнтральнаеўрапейскім форумам, у кансультацыйную Раду якога ўваходзяць вядомыя еўрапейскія дзеячы культуры і палітыкі.

Чытайце таксама:

9
Тэги:
Беларусь, Святлана Алексіевіч
Каментары