Домрачава і Б'ёрндален на нарвежскім тэлебачанні

Домрачаву з мужам запрасілі на нарвежскае тэлебачанне

10
(абноўлена 08:40 23.11.2018)
Прадзюсары пакуль не ўдакладняюць, пра што менавіта будзе размаўляць вядучы шоу Фрэдэрык Скавлан з славутымі біятланістамі.

МІНСК, 23 ліс - Sputnik. Знакамітыя сужэнцы-біятланісты Дар'я Домрачава і Уле Эйнар Б'ёрндален прынялі ўдзел у здымках папулярнага нарвежскага тэлешоў Skavlan.

Анонс выпуску шоу, які выйдзе ў пятніцу, 23 лістапада, быў апублікаваны ў афіцыйным запісе Skavlan у Instagram.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от SKAVLAN (@skavlantvshow)

"З'явяцца легенды - пара Уле Эйнар Б'ёрндален і Дар'я Домрачава, а таксама галівудская зорка Роўз Макгоўэн, якая была на пярэднім краі руху MeToo. Мы таксама наведаем брытанскага коміка Эдзі Ізарда", - напісалі прадзюсары.

Пры гэтым яны не ўдакладнілі, пра што менавіта будзе казаць вядучы шоу Фрэдэрык Скавлан з славутымі біятланістамі.

Skavlan - адно з самых працяглых ток-шоу у Еўропе, у яго аснове - інтэрв'ю з вядомымі ва ўсім свеце людзьмі. Толькі ў Швецыі аўдыторыя кожнага выпуску складае ад 2,5 да 3 мільёнаў гледачоў. У розны час гасцямі студыі былі экс-прэзідэнт ЗША Біл Клінтан, актрыса Ума Турман, рэжысёр Вудзі Ален, тэнісіст Барыс Бэкер, шахматыст Гары Каспараў, футбаліст Пеле, спевакі Шакіра, Пол Макартні, Джо Кокер і іншыя.

10
Тэги:
Тэлебачанне, Нарвегія, Уле Эйнар Б'ёрндален, Дар'я Домрачава
Каментары