Снег на аўтамабільнай дарозе

Жыхары Мазыра папрасілі ў намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта дарогу

14
(абноўлена 11:05 23.11.2018)
Як паскардзілася Максіму Рыжанкову адна з мясцовых жыхарак, у мікрараёне ні адна дзяўчына не здольная на абцасах прайсці.

МІНСК, 23 ліс - Sputnik. Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў правёў прыём грамадзян у Мазыры.

Кіраўніцтва Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі рэгулярна праводзіць выязныя прыёмы грамадзян. Так, напярэдадні першы намеснік кіраўніка структуры сустрэўся з жыхарамі Мазыра.

"У нас ні адна дзяўчына на абцасах не пройдзе!" - паскардзілася намесніку кіраўніка АП адна з мясцовых жыхарак, якую цытуе газета "Беларусь сегодня".

Асфальтавання адной з дарог у Мазыры мясцовыя жыхары дамагаюцца некалькі гадоў, аднак пакуль так і не атрымалі жаданага.

Пасля звароту грамадзян Рыжанкоў паабяцаў асабіста пабываць на гэтай вуліцы і разабрацца. Акрамя таго, мясцовая жыхарка паскардзілася яму і на адсутнасць паліклінікі, а таксама прамтаварнай крамы.

Пасля размовы з жыхарамі Мазыра намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта заявіў аб неабходнасці "больш чалавечага падыходу".

14
Тэги:
Мазыр, Максім Рыжанкоў
Каментары