Плюс пяць капеек: у дзвюх абласцях Беларусі даражэе праезд

Плюс пяць капеек: у дзвюх абласцях Беларусі даражэе праезд

11
(абноўлена 11:07 28.11.2018)
Кошт талончыкаў на праезд павялічаны на пяць капеек, таксама даражэюць і праязныя білеты.

МІНСК, 28 ліс - Sputnik. Кошт праезду ў гарадскім і грамадскім транспарце Гродзенскай і Віцебскай абласцей павялічаны з гэтай серады, сведчаць рашэнні абласных выканкамаў, апублікаваныя на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Магчымае павышэнне кошту праезду ў грамадскім транспарце было анансавана яшчэ на мінулым тыдні, аднак адпаведнае рашэнне прымала толькі Мінская вобласць. У сераду стала вядома пра падаражэнне талончыкаў яшчэ ў дзвюх абласцях - Віцебскай і Гродзенскай.

Так, ужо з 28 лістапада кошт талончыкаў на праезд у грамадскім транспарце павялічаны на пяць капеек - з 50 да 55. Таксама вырасла цана і квітка, набытага ў кіроўцы - да 65 капеек.

Адначасова павялічваецца і кошт шматразовых праязных квіткоў. Цэны праязных залежаць ад насельніцтва гарадоў і вар'іруюцца ад 21 да 24,75 беларускага рубля.

Такім чынам, за апошнія сем дзён кошт праезду ў гарадскім і грамадскім транспарце павялічылі ўжо тры вобласці. Напярэдадні аб магчымым павышэнні цаны выказваўся і новы мэр Мінска Анатоль Сівак - ён казаў пра тое, што пытанне будзе вывучана.

Бягучыя цэны на праезд у грамадскім транспарце не пакрываюць сабекошт паслугі, таму кошт плаўна павышаецца. Мяркуецца, што ў хуткай будучыні беларусы будуць аплачваць рэальны кошт грамадскага транспарту.

11
Тэги:
кошт праезду
Каментары