БЧ прызначыць больш за 130 цягнікоў на навагоднія і калядныя святы

© Sputnik / Виктор ТолочкоЗала чакання цэнтральнага вакзала, архіўнае фота
Зала чакання цэнтральнага вакзала, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У раскладзе з'явяцца 18 цягнікоў міжнародных зносін і 120 унутрыбеларускіх.

МІНСК, 29 ліс - Sputnik. Прызначаны 138 дадатковых цягнікоў на навагоднія і калядныя святы, паведамілі Sputnik у прэс-цэнтры БЧ.

Павялічыцца колькасць саставаў з 22 снежня, курсіраваць яны будуць па 12 студзеня наступнага года. Дадатковыя цягнікі прызначаныя як на міжнародных кірунках, так і на ўнутрыбеларускіх.

Сярод цягнікоў міжнародных зносін - саставы ў Маскву, Санкт-Пецярбург, Бранск, Сноўск, Вільнюс і назад, усяго 18 дадатковых.

Дадатковых цягнікоў, якія прызначаныя на святочныя дні на напрамках ўнутры Беларусі, нашмат больш - 120. Раскладам прадугледжаны саставы на найбольш папулярных маршрутах - з Мінска ў абласныя цэнтры і іншыя гарады, а таксама і ў зваротным кірунку.

Больш падрабязную інфармацыю аб дадатковых цягніках можна атрымаць у чыгуначных касах, у кантакт-цэнтры БЧ па нумары 105 і на сайце rw.by.

Стужка навiн
0