Марыя Васілевіч

Беларуска Васілевіч увайшла ў лік самых спартыўных дзяўчат на "Міс свету"

36
(абноўлена 08:40 01.12.2018)
"Міс Беларусь-2018" атрымала дадатковыя балы, якія будуць улічвацца пры вызначэнні фіналістак конкурсу.

МІНСК, 1 сне - Sputnik. Беларуская прыгажуня Марыя Васілевіч увайшла ў лік самых спартыўных дзяўчат на конкурсе "Міс свету" ў Кітаі, паведамляецца на афіцыйным сайце конкурсу.

У гэтыя дні ў кітайскім Санья праходзіць конкурс прыгажосці "Міс свету". Напярэдадні вызначылася ўладальніца тытула "Міс спорт".

118 удзельніц конкурсу былі падзеленыя на тры каманды: чырвоная, жоўтая і сіняя. Дзяўчаты спаборнічалі ў некалькіх дысцыплінах - бегу, скачках у даўжыню і плаванні.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Miss World (@missworld)

У камандных спаборніцтвах перамогу святкавала чырвоная каманда, у якой выступала "Міс Беларусь-2018". Васілевіч таксама апынулася ў ліку шасці прыгажунь, якія змагаліся за галоўны прыз у індывідуальным заліку.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Maria Vasilevich (@by_vasilevich)

Тытул "Міс спорт" атрымала прадстаўніца ЗША Марыс Бутлер. Акрамя таго, яна аўтаматычна трапіла ў фінал галоўнага шоу, якое адбудзецца 8 снежня.

Васілевіч дзякуючы трапленню ў топ намінацыі "Міс спорт" атрымала дадатковыя балы, што дае ёй больш шанцаў пазмагацца за карону "Міс свету".

36
Тэги:
Конкурс прыгажосці, Марыя Васілевіч
Каментары