На 10 станцыях метро пачне працаваць бясплатны Wi-Fi

На 10 станцыях метро пачне працаваць бясплатны Wi-Fi

8
(абноўлена 09:09 06.12.2018)
Новыя бясплатныя кропкі доступу ў метрапалітэне з'явяцца у 2019 годзе да II Еўрапейскіх гульняў.

МІНСК, 6 сне - Sputnik. Бясплатны Wi-Fi з'явіцца на 10 станцыях мінскага метро у 2019 годзе, паведамляе агенцтва Мінск-Навіны са спасылкай на кампанію "Дзелавая сетка", якая займаецца рэалізацыяй праекта.

Падключэнне Wi-Fi у метро плануецца ў рамках падрыхтоўкі да II Еўрапейскіх гульняў. Ужо вясной будучага года будуць абсталяваны пункты доступу на шасці станцыях: "Пятроўшчына", "Плошча Леніна", "Уручча", "Першамайская", "Няміга", "Аўтазавадская". Такая выбіральнасць звязана з тым, што каля гэтых станцый размяшчаюцца спартыўныя аб'екты.

Да канца наступнага года бясплатны Wi-Fi падключаць на яшчэ чатырох станцыях - "Каменная Горка", "Маскоўская", "Акадэмія навук" і "Плошча Якуба Коласа".

Па дадзеных "Дзелавой сеткі", да бясплатнага інтэрнэту ў метро падключаюцца каля 6-6,5 тысяч карыстальнікаў кожны месяц.

8
Тэги:
Еўрапейскія гульні, Мінск, Метро, Wi-Fi
Тэмы:
Беларусь рыхтуецца да Еўрапейскіх гульняў 2019 (31)
Каментары