Стогадовы Люгер знайшоў будаўнік пры рамонце ўніверсітэта ў Брэсце

Стогадовы "Люгер" знайшоў будаўнік пры рамонце ўніверсітэта ў Брэсце

11
(абноўлена 14:48 06.12.2018)
Згодна з заключэннем экспертаў, артылерыйская мадэль знакамітага пісталета была выраблена ў 1916 годзе.

МІНСК, 6 сне - Sputnik. Старадаўні пісталет "Люгер" знайшоў работнік будаўнічай арганізацыі, якая выконвае рамонт у корпусе Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пушкіна, паведамілі Sputnik у Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз.

Зброя была знойдзена падчас работ па замене канструкцый даху. Пад бэлькай у скрутку знаходзіўся сам пісталет і 16 патронаў да яго. Будаўнік паведаміў пра гэта ў міліцыю, на месца выехалі аператыўнікі і канфіскавалі зброю і боепрыпасы.

Эксперты ўдакладнілі, што 9-міліметровы пісталет сістэмы "Люгер" быў выраблены ў 1916 годзе заводскім спосабам і пацвердзілі, што ён з'яўляецца агнястрэльнай зброяй.

Luger Lange Pistole 08 - даўгаствольная мадэль знакамітага пісталета "Люгер". Неафіцыйна яна атрымала назву "артылерыйскай", таму што стваралася для камандзіраў гарматнай прыслугі, якім нязручна было выкарыстоўваць стрэльбы. Гэта зброя ўпершыню з'явілася ў частках Германскага саюза ў 1913 годзе. У часы Першай сусветнай вайны нямецкія войскі атрымалі каля 200 тысяч такіх пісталетаў.

11
Тэги:
археалагічныя знаходкі