Без пашпарта або з ірваным: топ-3 асноўных праблем з дакументамі на мяжы

Без пашпарта або з ірваным: топ-3 асноўных праблем з дакументамі на мяжы

7
(абноўлена 11:58 07.12.2018)
З заканчэннем летняга сезону колькасць грамадзян, якія перасякаюць беларускую мяжу, зменшылася, аднак прад'яўляць несапраўдныя дакументы пры гэтым не перасталі.

МІНСК, 7 сне - Sputnik. Увосень каля трох тысяч чалавек спрабавалі перасекчы мяжу па несапраўдных пашпартах, паведамілі ў ДМК.

Гэта ўдвая менш, чым у летні перыяд, і памежнікі тлумачаць такое паляпшэнне сітуацыі тым, што прайшоў сезон адпачынкаў і школьных вакацый.

"Прычына прад'яўлення несапраўдных дакументаў на мяжы засталася ранейшай - няўважлівасць і нядбайнасць уладальнікаў дакументаў. Адзначым, што восенню мінулага года былі выяўленыя больш за дзве тысячы аналагічных выпадкаў", - распавялі ў ДМК.

Самая частая праблема - людзі спрабуюць перасекчы мяжу па дакументах, якія для гэтага не прызначаны або зусім без іх.

На другім месцы рэйтынгу няўдалых спробаў перасекчы мяжу - прад'яўленне памежнікам змоклых, падраных, размаляваных і іншымі спосабамі сапсаваных дакументаў.

Замыкаюць тройку лідараў уладальнікі пашпартоў, якiя знаходзяцца ў спісах згубленых, скрадзеных і са скончаным тэрмінам дзеяння.

Гэтай восенню несапраўдных дакументаў прад'явілі ў паўтара разы больш, чым годам раней галоўным чынам таму, што павялічыўся трансгранічны пасажырапаток, патлумачылі ў ведамстве. За 11 месяцаў гэтага года праз беларускую мяжу прайшлі 24 мільёны чалавек - на мільён больш, чым у 2017 годзе.

Для таго каб падарожжа не сарвалася, Дзяржпагранкамітэт рэкамендуе перад замежнымі паездкамі праверыць свае дакументы. Там нагадалі, што напярэдадні калядных і навагодніх святаў пасажырапаток праз мяжу павялічыцца, і ў ведамстве прагназуюць чэргі перад пунктамі пропуску. Памежнікі папрасілі ўлічваць гэта і правяраць інфармацыю і загружанасці мяжы перад выездам. За восеньскія месяцы на беларускай мяжы выяўлена больш за 3 тысячы несапраўдных дакументаў.

7
Тэги:
Пашпарт
Каментары