Мінпрацы Расіі: правы працоўных у Саюзнай дзяржаве зраўнялі

Мінпрацы Расіі: правы працоўных у Саюзнай дзяржаве зраўнялі

6
(абноўлена 13:48 07.12.2018)
Беларускі і расійскі міністры разгледзяць на сумеснай калегіі пытанне стварэння інфармацыйных сістэм у галіне сацзабеспячэння.

МІНСК, 7 сне - Sputnik. Заканадаўства ў сацыяльнай сферы з'яўляецца асновай у Саюзнай дзяржаве, заявіў у пятніцу журналістам у Мінску міністр працы і сацыяльнай абароны Расіі Максім Тапілін.

Паводле яго слоў, Расіі і Беларусі ўдалося стварыць агульную заканадаўчую базу ў сферы сацыяльнага заканадаўства. Міністэрствы дзвюх краін выканалі ўсе даручэнні, якія далі прэзідэнты дзвюх краін.

"І правы працоўных у дзвюх краінах зраўняныя, правілы працы адзіныя. Гэта з'яўляецца сур'ёзнай асновай Саюзнай дзяржавы", - падкрэсліў Тапілін.

Пры гэтым расійскі міністр распавёў, што профільныя ведамствы дзвюх краін разам працуюць над збліжэннем спосабаў вырашэння падобных праблем.

Мінпрацы сацабароны ў Беларусі і Расіі, па словах міністра, пастаянна працуе над заканадаўствам, але пры гэтым уніфікацыя не з'яўляецца самамэтай.

У пятніцу ў Мінску праходзіць сумесная калегія ведамстваў дзвюх краін, дзе будуць абмяркоўвацца такія пытанні, як аналіз прафесійных захворванняў, рызык і стварэнне сістэмы іх прадухілення. Плануецца разгледзець пытанне стварэння і працы інфармацыйных сістэм у галіне сацзабеспячэння.

6
Тэги:
Беларусь, Расія, Праца
Каментары