Нобелевскиe прэміі ўручылі ў Стакгольме

Нобелеўскія прэміі ўручылі ў Стакгольме

8
(абноўлена 09:22 11.12.2018)
Кожнаму нобелеўскаму лаўрэату, акрамя дыпломаў і медалёў, належыць буйная грашовая сума - дзевяць мільёнаў шведскіх крон.

МІНСК, 11 сне - Sputnik. Цырымонія ўручэння Нобелеўскіх прэмій за бягучы год прайшла ў Канцэртнай зале ў Стакгольме - узнагароды атрымалі лаўрэаты прэміі ў галіне медыцыны або фізіялогіі, хіміі, фізікі і эканомікі.

Дыпломы і медалі лаўрэатам уручаў асабіста кароль Швецыі Карл XVI Густаў. Прэміі па фізіялогіі або медыцыне атрымалі амерыканец Джэймс Элісан і японец Тасуку Хонджо, па фізіцы - група навукоўцаў з ЗША, Францыі і Канады - Артур Ашкін, Жэрар Муру і Донна Стрыкланд.

Прэмію па хіміі атрымалі амерыканцы Фрэнсіс Арнольд і Джордж Сміт, а таксама брытанец Грэгары Вінтэр, узнагароду па эканоміцы - прафесары з ЗША Уільям Нордхаус і Пол Ромeр.

Кожнаму нобелеўскаму лаўрэату, акрамя дыпломаў і медалёў, належыць буйная грашовая сума - дзевяць мільёнаў шведскіх крон (мільён долараў ЗША).

За уручэннем прэмій у Канцэртнай зале назіралі 1,5 тысячы чалавек - сваякі ўладальнікаў медалёў, палітыкі, прадстаўнікі навукі, культуры і розных студэнцкіх арганізацый. Цырымонія ўзнагароджання трансліравалася ў прамым эфіры шведскім тэлеканалам SVT.

8
Тэги:
Стакгольм, Нобелеўская прэмія

Грамадства