Чыгуначны мост-рэкардсмен з самым доўгім пралётам пабудавалі ў Кітаі

Чыгуначны мост-рэкардсмен з самым доўгім пралётам пабудавалі ў Кітаі

12
(абноўлена 14:41 11.12.2018)
Асаблівасць моста ў тым, што ён адначасова з'яўляецца і чыгуначнай станцыяй з чатырма пуцямі.

МІНСК, 11 сне - Sputnik. Будаўніцтва чыгуначнага моста з самым доўгім у свеце пралётам завяршылі ў Кітаі, паведамляе China Railways.

Ён перакінуты праз раку Нуцзян (правінцыя Юньнань), а унікальнасць канструкцыі ў тым, што мост спраектаваны як чыгуначная станцыя. Ідэя паўстала з-за таго, што складаны рэльеф не дазваляў пабудаваць станцыю ў іншым месцы. З-за яе нестандартнага размяшчэння канструктарскія патрабаванні да шырыні і ўстойлівасці моста былі надзвычай высокія.

Адзначаецца, што гэта першы падобны аб'ект у гісторыі.

​Мост са станцыяй размешчаны на магістралі, якая звязвае кітайскі Куньмін з Янгонам - найбуйнейшым горадам М'янмы, і з'яўляецца ключавым праектам 220-кіламетровага кітайска-м'янманскага міжнароднага чыгуначнага калідора.

Даўжыня моста складае 1024 метры, а шырыня - 25 метраў. Даўжыня пралёта паміж двума суседнімі апорамі склала рэкордныя 490 метраў. Адзначаецца, што на будаўніцтва гэтай грандыёзнай пабудовы выкарыстоўвалі 46 тысяч тон сталі - гэтага матэрыялу хапіла б на шэсць Эйфелевых вежаў.

Кітаю належыць нямала сусветных рэкордаў сярод сучасных архітэктурных збудаванняў. У прыватнасці, у краіне знаходзіцца самы доўгі мост у свеце, занесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса - чыгуначны мост Даньян-Куньшань, які злучае горада Нанкін і Шанхай. Ён быў адкрыты ў 2011 годзе, будаўніцтва абышлося ў суму больш за 8 мільярдаў долараў.

12
Тэги:
мост, Кітай