Навукоўцы параілі не выкарыстоўваць пальмавы алей у дзіцячым харчаванні

Навукоўцы параілі не выкарыстоўваць пальмавы алей у дзіцячым харчаванні

6
(абноўлена 09:15 13.12.2018)
Беларускія навукоўцы падлічылі, што колькасць пальмавага алею ў сутачным рацыёне чалавека не павінна перавышаць 7,5 грама.

МІНСК, 13 сне - Sputnik. Вучоныя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прапанавалі забараніць выкарыстанне пальмавага алею пры вытворчасці прадукцыі для дзіцячага харчавання і для дзяцей школьнага і дашкольнага ўзросту.

Даследаванне ўплыву пальмавага алею на арганізм чалавека правялі ў РУП "Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па харчаванні".

"Выяўлены маркеры метабалічных змяненняў, якія з'яўляюцца фактарамі рызыкі для развіцця сардэчна-сасудзiстых захворванняў і аказваюць неспрыяльны эфект на пячоначны гамеастаз пры ўжыванні", - распавяла кандыдат тэхналагічных навук дацэнт Алена Маргунова.

Даданне ў малочныя сумесі пальмавага алею вытворцы тлумачаць тым, што такі падыход дапамагае наблізіць іх склад да груднога малака.

Але навукоўцы прыйшлі да высновы, што працэс усмоктвання ў груднога малака і дзіцячай сумесі, вырабленай з даданнем пальмавага алею, адбываецца па-рознаму. У выніку ў немаўлятаў, якія спажываюць такія сумесі, часта бываюць колікі, а кальцый з сумесі засвойваецца горш.

Акадэмія навук ініцыявала ўнясенне змяненняў у тэхрэгламент Мытнага саюза "Аб бяспецы харчовай прадукцыі".

Навукоўцы адзначылі, калі ўжываць прадукты з невялікім утрыманнем пальмавага алею ў меру, сур'ёзных наступстваў не будзе. Але нават той беларускі вытворца, які перш выкарыстаў фракцыі пальмавага алею для вытворчасці прадукцыі, зараз гатовы адмовіцца ад яго і вярнуцца да жывёльных тлушчаў, адзначыла дацэнт Маргунова і прывяла ў прыклад кампанію "Беллакт".

Халестэрын, атлусценне - чым небяспечны пальмавы алей

Вучоныя НАН праводзілі назіранне за 137 добраахвотнікамі, частка з якіх ужывалі ў ежу пальмавы алею. У стравы тром групам дадавалі розную колькасць пальмавага алею. Таксама даследаванні праводзіліся на больш чым 300 белых пацуках.

Дадзеныя даследаванні сведчаць аб выяўленых пабочных эфектаў на арганізм пры выкарыстанні ў ежу пальмавага алею, адзначылі навукоўцы. У тых груп, якія спажывалі прадукты, вырабленыя з выкарыстаннем пальмавага алею, зафіксавалі павышэнне агульнага халестэрыну. Таксама навукоўцы зафіксавалі ў груп, якія спажывалі пальмавы алей, небяспеку развіцця ішэмічнай хваробы сэрца, атэрасклерозу, атлусцення.

Беларускія навукоўцы падлічылі, што колькасць пальмавага алею ў сутачным рацыёне чалавека не павінна перавышаць 7,5 грама.

Галоўныя пастаўшчыкі пальмавага алею ў Беларусь - Малайзія і Інданэзія. Беларусь жа ў гэтым годзе імпартавала больш за восем тысяч тон пальмавага алею.

Калі ў Еўрасаюзе яго выкарыстанне кантралюецца, то ў Беларусі кантролю няма. Навукоўцы прапануюць спярша абмежаваць выкарыстанне такога алею ў дзіцячым харчаванні. Але для таго, каб увесці забарону або абмежаванне, трэба дамагчыся салідарнасці ад усіх краін ЕАЭС. Адназначнага вываду пра шкоду пальмавага алею пакуль зрабіць нельга, і таму навукоўцы хацелі б працягнуць і паглыбіць даследаванні.

Навукоўцы парэкамендавалі вытворцам харчовай прадукцыі ў абавязковым парадку паказваць пры маркіроўцы прадуктаў поўны склад раслінных тлушчаў, у тым ліку наяўнасць пальмавага алею. Маргунова адзначыла, што ўжо цяпер некаторыя вытворцы ідуць на гэта добраахвотна.

6
Тэги:
здароўе, дзеці, харчаванне