Як будзем адпачываць на Новы год: ці стане 2 студзеня выхадным, скажа Саўмін

Як будзем адпачываць на Новы год: ці стане 2 студзеня выхадным, скажа Саўмін

22
Калі ўрад прыме рашэнне далучыць да навагодніх святаў яшчэ адзін выхадны дзень, беларусы атрымаюць 4 дні адпачынку.

МІНСК, 13 сне - Sputnik. Урад Беларусі разгледзіць прапановы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны з нагоды выхадных і святочных дзён у 2019 годзе.

Як правіла, Мінпрацы кожны год у снежні накіроўвае ў Савет міністраў на разгляд і зацвярджэнне свае прапановы аб святочных і выхадных днях на наступны год.

"Прапановы па выхадных і святочных днях накіраваны намі на разгляд у Савет міністраў", - паведамілі Sputnik у чацвер у прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Па словах суразмоўцаў агенцтва, прапановы разглядаюцца і павінен хутка з'явіцца адпаведны дакумент урада.

У Мінпрацы не ўдакладнілі, пра якія менавіта дні ідзе гаворка, спаслаўшыся на тое, што дакумент хутка будзе апублікаваны.

Напярэдадні шэраг СМІ паведаміў аб тым, што Мінпрацы прапанавала зрабіць 2 студзеня 2019 года выхадным днём. Ён прыпадае на сераду, і калі 2 студзеня зробяць непрацоўным днём, то беларусаў чакае 4 выхадных дні запар - з 30 снежня па 2 студзеня.

22
Тэги:
Святочныя і выхадныя дні, Новы год