Беларускія хірургі правялі першую гібрыдную аперацыю на сэрцы

Беларускія хірургі правялі першую гібрыдную аперацыю на сэрцы

9
(абноўлена 16:48 13.12.2018)
Амерыканскія спецыялісты, якія прысутнічалі на аперацыі, пахвалілі беларускіх урочоў за прафесіяналізм.

МІНСК, 13 сне - Sputnik. Беларускія кардыяхірургі ўпершыню ў гісторыі айчыннай медыцыны правялі гібрыдную аперацыю на сэрцы па амерыканскай тэхналогіі, паведамілі ў чацвер у прэс-службе Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

Аперацыя прайшла 13 снежня ў РНПЦ "Кардыялогія", удзельнічалі ў ёй кардыёлагі, эндаваскулярныя хірургі, кардыяхірургі, спецыялісты ўльтрагукавой дыягностыкі і радыёлагі, а кансультавалі беларускіх урачоў спецыялісты з ЗША.

"Гэтая аперацыя адносіцца да класічных па гібрыднай тэхналогіі ў галіне кардыяхірургіі, гэта будучыня кардыяхірургіі ў цэлым", - паведаміў кіраўнік РНПЦ Аляксандр Мрочак.

Аперацыю рабілі мінчанцы, у якой пасля інфаркту развілася ішэмічная кардыяміяпатыя з вялікай анеўрызмай, якая выклікае сардэчную недастатковасць, што ўплывае на працягласць жыцця.

Лекары па новай методыцы, распрацаванай некалькі гадоў назад у ЗША, паменшылі левы жалудачак сэрца пацыенткі шляхам гібрыднага доступу - хірургічнага і нутрасудзіннага. Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, за аперацыяй назіралі амерыканскія хірургі, а таксама спецыялісты з іншых краін, у тым ліку Іспаніі, Італіі і Германіі.

Па словах кардыёхірурга з ЗША Лона Анеста, беларускія дактары правялі ўмяшанне выключна прафесійна. "Мы маем магчымасць працаваць практычна па ўсім свеце. Ваша каманда знаходзіцца абсалютна на адным узроўні з лекарамі з ЗША, Англіі, Паўднёва-Усходняй Азіі", - заявіў ён.

9
Тэги:
Медыцына і здароўе