Як будзе працаваць грамадскі транспарт у Мінску на вялікіх выхадных

Як будзе працаваць грамадскі транспарт у Мінску на вялікіх выхадных

14
(абноўлена 15:06 14.12.2018)
У сталіцы зацверджаны графік працы пасажырскага транспарту ў сувязі з пераносам працоўных дзён.

МІНСК, 14 сне - Sputnik. На прадпрыемстве "Сталічны транспарт і сувязь" распавялі, як будзе хадзіць грамадскі транспарт у Мінску на вялікіх выхадных, перадае Sputnik.

Новы графік зацвердзілі ў сувязі з пераносам у краіне рабочых дзён. Так, 22 і 29 снежня пасажырскі транспарт будзе хадзіць па графіку буднага дня.

Па графіку нядзельных дзён працуюць аўтобусныя і трамвайныя маршруты 23, 24, 25, 30 і 31 снежня.

Што тычыцца тралейбусных маршрутаў, то яны будуць хадзіць па графіку суботы 23 і 30 снежня, па графіку нядзельных дзён - 24, 25 і 31 чысла.

У сувязі са змяненнем рэжыму працы буйных гандлёвых прадпрыемстваў 24 і 31 снежня адмяняецца праца аўтобусных маршрутаў № 76э, 83э, 89э, 114с, 125, 151э. Будзе зменшана колькасць аўтобусаў на маршрутах № 130, 140. Аднак арганізуецца праца аўтобуснага маршруту №134с.

14
Тэги:
Мінск, Выхадныя, Транспарт