Дыснэйлэнд у Токіа.

Instagram распавёў, дзе ў свеце самае шчаслівае месца

8
(абноўлена 12:25 16.12.2018)
Сацыяльная сетка правяла аналіз пазітыўных пастоў з геалакацыяй і агучыла свае высновы.

МІНСК, 16 сне - Sputnik. Сацыяльная сетка Instagram назвала самае шчаслівае месца ў свеце, перадае Sputnik.

Ім стаў парк забаў "Дыснэйлэнд" у Токіа. Сацсетка правяла даследаванне і высветліла, што найбольшая колькасць пазітыўных пастоў і водгукаў публікуецца адсюль, паведамляецца на сайце Instagram.

Таксама у 2018 года быў вызначаны самы папулярны фільтр. Ім стаў смайлік з сэрцайкамі на вачах.

Японскі "Дыснэйлэнд" быў адкрыты ў 1983 годзе. Ужо ў першы год працы лік яго наведвальнікаў перавысіў 10 мільёнаў. Паводле апошніх звестак, у 2010 годзе парк наведалі 14 мільёнаў чалавек.

Раней былі агучаны попуряные хэштэгі ў адыходзячым годзе - #metoo, #timesup і #marchforourlives.

8
Тэги:
Токіа

Грамадства