Першы этап перапісу насельніцтва завяршыўся ў Беларусі

Першы этап перапісу насельніцтва завяршыўся ў Беларусі

20
(абноўлена 09:06 17.12.2018)
Па словах старшыні Белстата, перапіс дапаможа актуалізаваць дадзеныя па хатніх гаспадарках - дэмаграфічныя, адукацыйныя, міграцыйныя, занятасці і крыніцы даходаў.

МІНСК, 17 сне - Sputnik. Першы этап перапісу насельніцтва, які маштабна пройдзе ў Беларусі у 2019 годзе, завяршыўся ў рэспубліцы, пра гэта паведамілі ў эфіры тэлеканала АНТ у нядзелю.

Па словах старшыні Нацыянальнага статычнага камітэта Беларусі Іны Мядзведзевай, у рамках першага этапу перапісу робіцца рэгістрацыя жылых і нежылых памяшканняў.

"Са згоды кіраўніка дзяржавы ў нас будзе тры спосабы правядзення перапісу: інтэрнэт-перапіс, гэта значыць, кожны зможа самаперапісацца на камп'ютары або мабільнай прыладзе, і ўвесь час будуць працаваць стацыянарныя ўчасткі", - патлумачыла Мядзведзева.

Пасля інтэрнэт-перапісу, дадала старшыня Белстата, будзе актуалізавана база дадзеных, а перапісчыкі прыйдуць асабіста толькі да тых, ад каго не атрымалі адказу.

Акрамя адказу на галоўнае пытанне аб колькасці насельніцтва, будучы перапіс закліканы адказаць на шматлікія іншыя.

"Мы павінны атрымаць усе характарыстыкі хатніх гаспадарак: дэмаграфічныя, адукацыйныя, міграцыйныя, занятасці і крыніцы даходаў", - патлумачыла Мядзведзева.

Сярод навін - уключэнне ў перапіс такога аспекту, як сельскагаспадарчая дзейнасць насельніцтва на дачных участках. Мядзведзева падкрэсліла: унікальная база будзе сабраная не для перадачы кантрольным органам, а з мэтай правільнай пабудовы статыстычнай базы дадзеных у галіны.

"Гэта ўнікальная база інфармацыі, на аснове якой будуць будавацца ўсе прагнозы развіцця: пачынаючы ад сацыяльна-эканамічнага і дэмаграфічнага і сканчаючы фармаваннем бюджэтаў у канкрэтных рэгіёнах і раёнах. Ад гэтага будзе залежаць, колькі будзе пабудавана школ і бальніц, дзе яны будуць пабудаваны, дзе будуць новыя маршруты транспарту", - распавяла Іна Мядзведзева.

20
Тэги:
Беларусь, Перапіс насельніцтва
На Вадохрышча

Міністэрства аховы здароўя расказала, ці можна купацца на Вадохрышча пасля COVID

6
(абноўлена 17:56 18.01.2021)
Вадохрышчанскія купанні пачаліся сёння ў Мінску, акунуцца ў купель можна ў трох спецыяльна абсталяваных для гэтага месцах: на Камсамольскім возеры, у Драздах і на Цнянцы.

МІНСК, 18 сту – Sputnik. Лішні раз нагружаць арганізм стрэсам не варта, падкрэслілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Вадохрышчанскія купанні пачаліся ў Мінску. Акунуцца ў купель можна ў бліжэйшыя тры дні ў трох спецыяльна абсталяваных для гэтага месцах: на Камсамольскім возеры, у Драздах і на Цнянцы.

У прэс-службе Міністэрства аховы здароўя падкрэслілі: купанне ў палонцы - стрэс для непадрыхтаванага чалавека. У нетрэніраванага арганізма гэта можа справакаваць зрыў імунітэту і развіццё інфекцый дыхальных шляхоў, у тым ліку і пнеўманій. З-за напружанай сітуацыі ў рэспубліцы з каронавірусам, медыкі раяць не акунацца ў купель. Калі ж чалавек усё ж рашыўся на гэта, варта загадзя пракансультавацца з лекарам.

"Нечаканае для арганізма апусканне ў халодную ваду можа справакаваць розныя хранічныя захворванні, у тым ліку сардэчна-сасудзістыя", - адзначылі ў прэс-службе.

Кажучы пра купання пасля перанесенага COVID-19, у ведамстве падкрэслілі, што існуе такое паняцце, як "посткаронавірусны сіндром". Ён выяўляецца ў тым, што запаленчы працэс скончыўся, але ўскладненні з боку дыхальнай, сардэчна-сасудзістай сістэмы могуць заставацца.

"Лішні раз нагружаць арганізм стрэсам не варта", - рэзюмавалі ў прэс-службе.

Нагадаем, у Беларусі зараз усталявалася марознае надвор'е, у некаторых рэгіёнах у ноч на 19 студзеня тэмпература апусціцца да -27°C. Але ўжо да чацвярга ў краіне пацяплее, абяцаюць сіноптыкі, слупкі тэрмометраў зноў пакажуць плюсавыя значэнні ў дзённы час.

Чытайце таксама:

6
Тэги:
Беларусь, Мінск, Вадохрышча, каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Дзяўчыны ў ахоўных масках

Амаль 1900 чалавек за суткі здалі станоўчы тэст на COVID-19

8
(абноўлена 16:35 18.01.2021)
Па дадзеных статыстыкі міністэрства аховы здароўя Беларусі, у краіне з пачатку пандэміі было зафіксавана больш 227 тысяч пацыентаў з каронавірусам.

МІНСК, 18 сту – Sputnik. За мінулыя 24 гадзіны ў краіне правялі 11,4 тысяч тэстаў на каронавірус, станоўчы вынік быў выяўлены ў 1 899 чалавек, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

"Усяго, з пачатку пандэміі, у Беларусі былі зарэгістраваныя - 227 360 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Паправіліся 210 779 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19", - гаворыцца ў паведамленні ведамства.

За суткі ў Беларусі з медустаноў выпісалі 1 571 чалавекі. Смяротная статыстыка, на жаль, таксама абнавілася: у краіне ад каронавіруса за апошнія 24 гадзіны загінулі дзевяць чалавек. За ўвесь перыяд пандэміі ахвярамі COVID-19 сталі амаль 1600 беларусаў.

З пачатку пандэміі ў Беларусі ПЦР-тэставанне прайшлі больш за 4,2 мільёнаў чалавек. Даведацца, дзе ў Беларусі можна здаць ПЦР-тэст, можна тут.

Вакцынацыя ад каронавіруса ў Беларусі

Масава прышчапляць грамадзян краіны ад COVID-19 пачнуць у красавіку, пакуль жа ўколы атрымліваюць людзі з групы рызыкі, у першую чаргу - медыкі.

У сярэдзіне вясны, па словах кіраўніка Міністэрства аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча, вакцынавацца змогуць усе жадаючыя.

Беларусь першай пасля Расіі пачала вакцынацыю грамадзян расійскім прэпаратам "Спутник V". Раней паведамлялася, што ў рэспубліцы да канца вясны плануецца прышчапіць 1,2 мільёна чалавек, паступова выйшаўшы на паказчык у 5,5 мільёна жыхароў.

Чытайце таксама:

8
Тэги:
Статыстыка, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, каронавірус